Вы тут

Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект аб змяненні Падатковага кодэкса


Пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 18 красавіка, паведамле БелТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.


У першым чытанні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб змяненні Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь», «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў», «Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

У другім чытанні будуць разгледжаны законапраекты «Аб змяненні законаў», «Аб змяненні Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Акрамя таго, у адным чытанні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб ратыфікацыі папраўкі да Канвенцыі аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб рэалізацыі Праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй да 2025 года», «Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў частцы вызначэння парадку збірання ўскосных падаткаў пры аказанні паслуг у электроннай форме», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.