Вы тут

НАН Беларусі прадставіць на ТІБО-2023 свае распрацоўкі


На XXIX Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2023 на калектыўным стэндзе НАН Беларусі вучоныя прадставяць больш за паўсотні інавацыйных распрацовак і тэхналогій.


Так, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі прадэманструе шэраг распрацовак для сістэмы аховы здароўя. Сярод іх нейрасеткавы праграмны комплекс для падтрымкі прыняцця рашэнняў пры дыягностыцы захворванняў лёгкіх на аснове рэнтгенаўскіх і тамаграфічных малюнкаў (LungExpert). Праграмнае забеспячэнне «Мабільны сэрвіс урача», прызначаны для работы з планшэтамі ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі і ў «чырвонай зоне» бальніцы, а таксама ў іншых аддзяленнях стацыянара, там, дзе патрабуецца мабільнасць медыцынскага персаналу і атрыманне аператыўных звестак з электроннай медыцынскай карты пацыента. 

Навукоўцы Аб’яднанага інстытута прыкладной матэматыкі НАН Беларусі прадэманструюць прататып антрапаморфнага робата-памочніка. Антрапаморфныя робаты прызначаны для дапамогі чалавеку пры выкананні работ у экстрэмальных умовах, такіх як радыяцыйнае, хімічнае ці біялагічнае заражэнне, засваенне космасу і новых планет. Асобнай увагі заслугоўвае культурна-турыстычны блок, у рамках якога будуць прадэманстраваны мабільныя праграмы для турыстаў, у тым ліку мабільны дадатак KrokApp (персанальны аўдыягід па гарадах Беларусі) для платформы Android, які дазваляе праслухаць гістарычныя і архітэктурныя факты пра больш чым 30 гарадоў Беларусі падчас руху па маршруце. У мабільнай праграме кантэнт даступны на пяці мовах: беларускай, англійскай, рускай, кітайскай і польскай.

ЗАТ «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы» прадставіць увазе беспілотны авіяцыйны комплекс «Аградрон А60-Х» на базе авіямадэлі мультыраторнага тыпу, прызначаны для ўнясення сродкаў аховы раслін па тэхналогіі ультрамалааб’ёмнага апырсквання. Гэта першая серыйная запатэнтаваная вытворчасць вырабаў дадзенага тыпу ў Саюзнай дзяржаве і краінах СНД. Аградрон апрацоўвае пасевы з прадукцыйнасцю 8-10 гектараў у гадзіну, здольны працаваць на моцна ўвільготненых глебах і ў начны час. Выкарыстанне тэхналогій дыстанцыйнага маніторынгу з прымяненнем авіямадэлі дае магчымасць павялічыць ураджайнасць ад 7 да 25 працэнтаў, значна паменшыць колькасць гаруча-змазачных матэрыялаў а таксама скараціць страты ўраджаю з-за хвароб да 70 працэнтаў.

Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі прадэманструе новую медыцынскую прыладу — кардыярэгістратар. Яна здольная на працягу доўгага часу (больш за трое сутак) рэгістраваць і перадаваць ЭКГ высокай дакладнасці ў рэжыме рэальнага часу на выдаленае рабочае месца медыцынскага персанала з магчымасцю зваротнай сувязі з пацыентам. Такая сістэма манітарыравання і карэкцыі стану здароўя пацыента з адначасовай рэгістрацыяй параметраў фізічнай актыўнасці ствараецца ў Беларусі ўпершыню.

ААТ «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў НАН Беларусі» пакажа аўтаматызаваны метэаралагічны комплекс. Ён прызначаны для вымярэння метэаралагічных параметраў атмасферы (ціску, тэмпературы, вільготнасці паветра, хуткасці, напрамку ветру і ўзроўню радыяцыі), апрацоўкі бягучай інфармацыі, яе адлюстравання для вырашэння спецыяльных задач.

Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі прадставіць электрамабіль ELECTRO ROADSTER — камерцыйны двухмесны кабрыялет для прэзентацый кампетэнцый інстытута ў галіне электратранспарту на міжнародным узроўні, у тым ліку шляхам удзелу ў спартыўных мерапрыемствах.

З 18 па 21 красавіка ў Мінску (пр-т Пераможцаў, 111) адбудзецца XXIX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка TIBO-2023, якая праходзіць у рамках XXIX Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях. Форум «ТІБО» праводзіцца штогод і ўяўляе сабой пляцоўку для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: tibo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».