Вы тут

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб змяненні закона аб СМІ


Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», перадае БелТА.


Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў. Ён накіраваны на забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі, абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі ў галіне масавай інфармацыі.

Дакумент распрацаваны з улікам правапрымяняльнай практыкі ў мэтах прывядзення закона «Аб сродках масавай інфармацыі» у адпаведнасць з нормамі абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ліквідацыі супярэчнасцяў з іншымі заканадаўчымі актамі, якія закранаюць праваадносіны ў інфармацыйнай сферы.

У праекце закона, у прыватнасці, прапануецца вызначыць асаблівасці функцыянавання навінавых агрэгатараў і прававы статус іх уладальнікаў, пашырыць пералік падстаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродкп масавай інфармацыі і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, навінавага агрэгатара, дэталізаваць патрабаванні да дзейнасці ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных і (або) радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі.

Дакументам удакладняецца парадак дзейнасці замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Беларусі, замацоўваецца магчымасць прымянення мер у адказ у дачыненні да замежных сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў, журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі.

Праект закона прайшоў усе неабходныя працэдуры для разгляду Палатай прадстаўнікоў. Заўвагі і прапановы, якія паступілі, не носяць канцэптуальнага характару і будуць урэгуляваны пры падрыхтоўцы законапраекта для разгляду ў другім чытанні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.