Вы тут

У Беларусі ўдасканальваецца вядзенне дзяржстатыстыкі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ № 114 «Аб пытаннях дзяржаўнай статыстыкі». Дакумент накіраваны на прывядзенне Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце ў адпаведнасць з Законам ад 30 снежня 2022 года № 238-З, а таксама на забеспячэнне магчымасці выкарыстання інфармацыйнай сістэмы Белстата дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржстатыстыкі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Указам прадугледжваецца, што такія арганізацыі ажыццяўляюць збор першасных дадзеных з дапамогай адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай статыстыкі або ўласнага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статдадзеных у выглядзе электроннага дакумента.

Дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя Белстату, забяспечваюць, згодна з указам, функцыянаванне, эксплуатацыю і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.

Тэрытарыяльныя органы дзяржаўнай статыстыкі і ўпаўнаважаныя арганізацыі надзяляюцца правам сведчыць на папяровым носьбіце копіі справаздач, прадстаўленых у электронным выглядзе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.