Вы тут

У тэлекамунікацыйным сектары Кітая ўстойлівы рост


У тэлекамунікацыйным сектары Кітая сёлета адзначаецца ўстойлівы рост у дзякуючы значнаму пашырэнню маштабаў сеткавага падключэння і ўпэўненаму развіццю інфраструктуры новага тыпу. Аб гэтым сведчаць звесткі Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных міністэрства, сукупныя аперацыйныя даходы прадпрыемстваў тэлекамунікацыйнага сектара ў студзені-лютым склалі 280,3 мільярда юаняў (каля 40,8 млрд. долараў), павялічыўшыся на 7,9 працэнта ў гадавым выражэнні. Аперацыйныя даходы галін сектара, якія развіваюцца, такіх як інтэрнэт-цэнтры апрацоўкі даных, воблачныя вылічэнні і інтэрнэт рэчаў, за першыя два месяцы ўзраслі на 25,7 працэнта, што прывяло да росту аперацыйных даходаў тэлекамунікацыйнага сектара на 5 працэнтных пункты.

Дадзеныя таксама адлюстроўваюць устойлівы прагрэс, дасягнуты краінай у папулярызацыі будаўніцтва новай інфраструктуры ў гэтым сектары. У краіне налічваецца каля 2,38 мільёна базавых станцый 5G, што на 72,1 тысячы больш, чым напрыканцы мінулага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?