Вы тут

Прагулка па вячэрнім Брэсце. Фотарэпартаж


Толькі ўявіце: вы гуляеце ўвечары па вуліцы Савецкай горада Брэста і нечакана ўзгадваеце, што вам трэба ў аптэку. Заходзіце ў бліжэйшую і раптоўна апыняецеся ў дзіўным гістарычным месцы. Удакладняю: размова ідзе пра аптэку № 3 па адрасе вул. Савецкая 101.


Арыгінальны трохпавярховы будынак аптэкі быў пабудаваны ў 1925 годзе архітэктарам Саламонам Грынбергам. Першы паверх быў адведзены пад працу аптэкі, дзе жонка архітэктара Фана Абрамаўна была правізарам, а верхнія два служылі жыллём сямейству Грынбергаў.

Цікава тое, што ніякія гістарычныя падзеі і змены ўлады не паўплывалі на першапачатковае прызначэнне будынка. Аптэка тут была заўсёды, нават у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння, як і шмат гадоў таму, яе дзверы таксама адчыненыя для наведвальнікаў. А яшчэ ў 2014 годзе да 75-годдзя РУП «Фармацыя» і ў гонар 90-годдзя з дня заснавання аптэкі № 3 г. Брэста тут была адкрыта гістарычная экспазіцыя. 

Уявім, што вы ўжо набылі ўсё, што трэба, у аптэцы і прадоўжылі свой шпацыр па Савецкай. На двары паступова пачынае цямнець, вось-вось запаляцца ліхтары. Аднак гэты працэс у Брэсце мае асаблівы каларыт, таму што ў горада ёсць самы сапраўдны штатны ліхтаршчык.

Вось ужо 14 гадоў на галоўнай пешаходнай вуліцы горада Віктар Кірысюк кожны дзень запальвае і гасіць старадаўнія ліхтары, у кожным з якіх размяшчаецца газавая лямпа. У гэтага рытуалу амаль заўсёды ёсць гледачы, але гэта ніяк не перашкаджае ліхтаршчыку ў форме Пятроўскіх часоў выконваць сваю працу. Наадварот, ён з задавальненнем фатаграфуецца з людзьмі і дае ім пацерці гузік на сваёй форме (кажуць, што гэта выконвае запаветныя жаданні). Як будзеце ў Брэсце — абавязкова праверце.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?