З прыходам вясны я згадала, што летась хацела зварыць варэнне з сасновых шышак. Але так і не дабралася. Не памятаю, ці то настрою не было, ці то часу. Хоць, калі быць шчырай з сабой, справа не ў гэтым. Чамусьці на тое, што ТРЭБА, час ёсць заўсёды, і ніякі настрой не з'яўляецца перашкодай. А вось простыя імгненныя жаданні, якія ідуць ад сэрца, адкладваю бясконца...
Днямі сяброўка запрасіла мяне ў тэатр. Спачатку пранеслася думка, што пятніца перад Вялікаднем для гэтага — не вельмі зручны дзень. Прыйдзецца застацца начаваць у Мінску. А мне ж ТРЭБА рыхтавацца да свята: пекчы кулічы ды фарбаваць яйкі. Прычыны, каб кудысьці не пайсці, самі разумееце, заўсёды знойдуцца. Але Таня напісала: «Я спачатку думала пайсці на спектакль адна, але згадала, што ты хацела раз на месяц хадзіць, а не ходзіш». (Сапраўды, у лютым я была ў РТБД на «Пачупках» і так натхнілася, што загарэлася паглядзець за год як мінімум 12 спектакляў.) Пасля гэтых слоў я, канешне, пагадзілася і ніколькі не шкадую. Падчас спектакля мы і плакалі, і смяяліся. А потым ішлі да метро пад дажджом і дзяліліся ўражаннямі.
Дык вось, калі б я тады ў лютым не падзялілася з сябрамі сваімі планамі пра наведванне тэатра, думаю, Таня пайшла б на спектакль у тую пятніцу адна. Менавіта гэты факт і натхніў мяне на тое, каб скласці спіс прыемных спраў, якія я адкладваю не адну вясну. Ідэю яшчэ летась падгледзела ў прыяцелькі, вялікай аматаркі кіно. Іра ўжо некалькі гадоў запар змяшчае свае вясновыя жаданні пад хэштэгам «17 імгненняў вясны» на сваёй старонцы ў сацсетках. Кажа, што калі б не гэты спіс маленькіх радасцяў, яна большую частку з іх наўрад ці ажыццявіла б. Таму і я, каб не было спакусы зноў штосьці адкласці, вырашыла падзяліцца сваімі планамі на гэту вясну з вамі.
Такім чынам, мне трэба:
Магчыма, хтосьці з вас таксама натхніцца і складзе свае 17 імгненняў вясны. Наперадзе ж яшчэ цэлы май! Неабавязкова агучваць жаданні, як я, публічна. Можна павесіць свой спіс на халадзільнік, каб проста быў навідавоку. Бо недарэмна кажуць, што думкі матэрыяльныя. А запісаныя дык удвая. Давайце разам напаўняцца маленькімі простымі радасцямі. І памятаць, што кожны новы дзень — гэта маленькае жыццё.
Надзея ДРЫНДРОЖЫК
Прэв’ю: pixabay.com
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.