Вы тут

Самыя незвычайныя стравы на мангале з грыбоў, агародніны, сасісак


Незвычайныя стравы на мангале


Фота: pixabay.com

З грыбоў

Калі ў вас грыбы невялікага памеру, то іх можна, заправіўшы соллю і спецыямі, проста запекчы на шпажках.

Калі купіць грыбы з вялікімі капялюшыкамі дыяметрам ад 10 см, іх можна нафаршыраваць сумессю памідораў з сырам і зелянінай і таксама запекчы на мангале. Насамрэч такія шапачкі грыбоў — гэта як міні-піца, і нафаршыраваць вы іх можаце чым заўгодна на свой смак: перцам, курыцай, вяндлінай і г. д.

З агародніны

Разрэзаўшы квяцістую капусту ўздоўж і заправіўшы яе часнаком і соллю на смак, трохі апырскаўшы алеем, вы можаце запекчы яе на рашотцы. Атрымаецца смачная і карысная вегетарыянская страва. Для прыхільнікаў гародніны, але без вегетарыянскіх правіл, можна прыгатаваць на шпажках брусельскую капусту, загорнутую ў бекон.

Смачнай на мангале атрымліваецца бульбачка «Вулкан». Бульбу бяром для гэтага ўжо звараную ў мундзіры. Фаршыруем яе на свой смак: сыр, вяндліна. Але можна зрабіць свой варыянт з таго, што ёсць у халадзільніку: грыбы, памідоры, курыца. Сыр вельмі пажаданы. Абгортваем бульбу беконам і гатуем на барбекю ў вертыкальным становішчы да залацістай скарыначкі бекону.

Ляпёшка з гароднінай

Асновай можа быць лаваш або аснова для піцы.

Наразаем усю гародніну, якая ёсць у асартыменце па сезоне, на кольцы аднолькавай таўшчыні. З даступнай гародніны вельмі смачнай атрымліваецца морква. Гародніну злёгку прысольваем, змазваем алеем і запякаем на рашотцы. Для тых, хто любіць вастрэй, да гатовай гародніны дадаём часнок. Выкладваем гародніну на адну частку ляпёшкі, дадаём сыр, зеляніну, любімы соус. Складаем напалову і запякаем на мангале.

З сасісак

Для аматараў ёсць варыянт прыгатаваць на мангале сасіскі з гароднінай. Яшчэ лепш для гэтага падыходзяць тоўстыя сардэлькі ці гатовыя хатнія каўбаскі. Наразаем сасіскі наўскасяк, каб у іх атрымаўся большы дыяметр, і нанізваем на шампур папераменна з гароднінай — памідоры, цукіні, можна дадаць і грыбы. Такія шашлыкі гатуюцца вельмі хутка.

Смачны атрымліваецца перац, фаршыраваны сырам, сасіскамі і запечаны ў беконе. Напаўняем палавінкі перцу мяккім сырам тыпу брынзы. Кладзём зверху на кожную палавінку сасіску. Загортваем у бекон. І запякаем. Смачна і хутка.


Шалік-жакет

Шалік-жакет складаецца з палатна прамавугольнай формы і тонкага пояса.

Прамавугольнае палатно складаецца з трох сегментаў: левая полачка, хустачная вязка па цэнтры і правая полачка.

У правай полачцы вывязваюцца тры пятлі для гузікаў.

Пояс прышываецца да сярэдзіны доўгага ніжняга краю прамавугольнага палатна.

ПОЯС. Вымераць сантыметрам стан. Хустачнай вязкай звязаць прамавугольнік шырынёй 3 см і неабходнай для вас даўжыні. У поясе вывязаць пятлю для гузіка.

Зборка. Скласці шалік напалову і змясціць маркер па лініі згінання на доўгім баку (насупраць краю адтулін для гузікаў) для абазначэння сярэдзіны. Скласці напалову пояс і змясціць маркер на адной з бакоў па лініі згінання для абазначэння сярэдзіны. Прышыць маркіраваныя бакі шаліка і пояса, пачынаючы з пазначанай сярэдзіны. Прашыць каля 10 см з кожнага боку, злёгку нацягваючы пояс. Прышыць тры гузікі ўздоўж краю левай полачкі шаліка насупраць петляў на правай полачцы. Прышыць гузік да краю пояса насупраць пятлі. Схаваць канцы нітак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».