Вы тут

Ігар Сергеенка: Галоўнае - не колькасць мерапрыемстваў, а іх змест


Для захавання гістарычнай памяці важна не колькасць мерапрыемстваў, а іх змест. Пра гэта заявіў 20 красавіка кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка падчас пасяджэння Жабінкаўскага райвыканкама, перадае БелТА.


«Адна з умоў суверэнітэту — захаванне гістарычнай памяці. У нас была трылогія Год малой радзімы. Год народнага адзінства прайшоў у 2021-м. Год гістарычнай памяці выцякаў з папярэдніх, як і цяперашні — Год міру і стваральнай працы. Вывучалі меркаванне аблвыканкамаў, грамадскіх арганізацый, парламента, урада. Перад Годам гістарычнай памяці ў большасці склалася меркаванне, што мы павінны вярнуцца да гісторыі, культурных і духоўных каштоўнасцей, каб яшчэ раз усвядоміць і прапусціць праз сябе, а самае галоўнае — прывіваць і выхоўваць на гэтым дзяцей і моладзь», — сказаў Ігар Сергеенка.

На пасяджэнні Жабінкаўскага райвыканкама падвялі вынікі Года гістарычнай памяці. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што за гэты час у раёне выкарыстоўвалі новыя формы ўзаемадзеяння з людзьмі, працавалі над новымі праектамі. «Галоўнае не колькасць мерапрыемстваў, а змястоўны бок. Каб кожнага юнака ці дзяўчыну ў мемарыяльным комплексе „Дрэмлёва“ або на Партызанскай стаянцы, якую вы плануеце зрабіць, чапляла, прымушала задумацца», — дадаў Ігар Сергеенка.

У сувязі з гэтым зайшла размова і пра стварэнне рэспубліканскага патрыятычнага цэнтра на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Студэнт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта падчас Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту падняў пытанне абвяшчэння аб’екта маладзёжнай будоўляй. «Сёе-тое ўжо ў гэтым кірунку зроблена. 50 % сродкаў, заробленых на суботніку, будзе выдзелена на праектныя работы. Зразумела, што гэта стане ўсенароднай будоўляй. Гэта той аб’ект, дзе моладзі варта прыкласці свае намаганні», — лічыць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Таксама сёння ў Жабінцы Ігар Сергеенка ўручыў білеты навучэнцам сярэдняй школы № 1 і гарадскога ліцэя, якія папоўнілі шэрагі БРСМ. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта заклікаў маладых людзей шанаваць сваю краіну і берагчы створанае рукамі многіх пакаленняў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.