Вы тут

У Дзяржынскім раёне адкрыўся ўнікальны маркетплэйс «МАГАЗИН еДИН»


Сёння ў вёсцы Рабінаўка Дзяржынскага раёна адбылося адкрыццё ўнікальнага маркетплэйса — «МАГАЗИН еДИН», у якім прадстаўлена прадукцыя прадпрыемстваў дэпартамента выканання пакаранняў. Тут адначасова і пункт выдачы інтэрнэт-заказаў, і шоурум. Па інфармацыі прэс-службы МУС, гэта першы вопыт стварэння пункту продажу прадукцыі, якую выпускаюць прадпрыемствы крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь. Варта адзначыць, што ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.


У краме прадстаўлены шырокі асартымент тавараў: мэбля для вітальні, гасцінай, спальні, кабінета, кухні ў розных стылях, мангалы, альтанкі, гаспадарчыя тавары, адзенне і абутак. Усяго ў інтэрнэт-краме па адрасе един. бел прадстаўлена каля 500 найменняў тавараў.

Пакуль што магчымасць дастаўкі тавараў інтэрнэт-магазіна един. бел распаўсюджваецца на Мінск і Мінскую вобласць. Аднак з цягам часу плануецца пашырэнне геаграфіі да рэспубліканскіх маштабаў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.