Вы тут

Павет Сюйвэнь — «сталіца ананасаў»


Павет Сюйвэнь у правінцыі Гуандун Паўднёвага Кітая, вядомы як «першы кітайскі павет па вытворчасці ананасаў», мае больш за 100-гадовую гісторыю вырошчвання гэтай садавіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Агульная плошча ананасавых плантацый у павеце дасягае 350 тысяч му (звыш 23 тысяч гектараў), гадавы аб’ём вытворчасці перавышае 700 тысяч тон. На Сюйвэнь прыпадае траціна ўсяго аб’ёму вытворчасці ананасаў у КНР.

Як паведаміла кіраўнік Упраўлення сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў павета Сюйвэнь Хэ Цыяна, сёлета тут чакаецца ўраджай ананасаў у 796 тысяч тон, на рынак ужо пастаўлена звыш 380 тон.

У апошнія гады ананасы з Сюйвэня карыстаюцца вялікім попытам на рынку. Сярэдняя закупачная цана на гэтую садавіну складае тры юаня за кілаграм, што дапамагае павялічыць даходы месцічаў.

Зараз у Сюйвэне 31 прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю свежазрэзаных і кансерваваных ананасаў, ананасавага соку, сушаных ананасаў, ананасавых дэсертаў і іншых прадуктаў з гэтай садавіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.