Вы тут

Намеснік міністра ЖКГ распавёў аб планах на 2023 год


Намеснік міністра ЖКГ Віталь Смірноў у эфіры тэлеканала СТБ распавёў аб планах ведамства па ямачным рамонце і абнаўленні двароў у краіне ў гэтым годзе, паведамляе БелТА.


Віталь Смірноў распавёў, што складзены дакладныя планы, вызначаны вуліцы, населеныя пункты, колькі будзе выканана таго ці іншага дарожнага пакрыцця, які будзе ямачны рамонт. «З улікам даручэнняў кіраўніка дзяржавы, урада прынята рашэнне аб дадатковым фінансаванні, гэта значыць амаль Br100 млн выдзелена дадатковых фінансавых сродкаў, каб выканаць работы па ямачным рамонце, запланаваным на гэты год, — падкрэсліў ён. — Калі штогод рабілася каля 3 млн кв. м, то ў гэтым годзе ў планах ужо 4,5 млн кв. м. Гэта адносна ямачнага рамонту. Будуць праводзіцца работы і па капітальным рамонце з поўнай заменай дарожнага палатна, а гэта каля 200 тыс. кв. м». Намеснік міністра звярнуў увагу, што нельга дапускаць крытычнай ямачнасці на дарогах, такія работы адказныя структуры павінны выконваць неадкладна.

Абнаўленне дваровых тэрыторый — яшчэ адзін важны напрамак работы сферы ЖКГ. «На гэты год запланавана больш за 1,5 тыс. дваровых тэрыторый па краіне, дзе неабходна выканаць комплекснае добраўпарадкаванне або рамонт, — дадаў Віталь Смірноў. — Гэта замена лавак, урн, дзіцячага абсталявання, высадка дрэў і кустоў, абнаўленне дарожнага пакрыцця, бартавых каменяў, тратуараў. Хочацца адзначыць, што вітаецца ўдзел насельніцтва ва ўсіх гэтых працах — людзі актыўна адгукаюцца, дапамагаюць, удзельнічаюць».

Віталь Смірноў звярнуў увагу на той факт, што пры абнаўленні дваровых тэрыторый павінна быць старанна праведзена папярэдняя праца. «Што маецца на ўвазе? Павінны прыйсці (спецыялісты. — Заўвага БелТА), абследаваць, вывучыць стан інжынерных камунікацый, якія там знаходзяцца, каб не ўкладваць асфальт, а потым яго перарабляць. Павінны вывучыць, у якім стане сістэмы водазабеспячэння, водаадвядзення, электразабеспячэння — усе наяўныя камунікацыі, — распавёў ён. — Папрацаваць з сумежнымі пастаўшчыкамі гэтых паслуг, каб яны сказалі, што камунікацыі ў здавальняючым стане. І пасля гэтага прыступаць да далейшых работ».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?