Вы тут

Пастаянны прадстаўнік у ААН: Беларусь адкрыта да вяртання да нармальных адносін з усімі краінамі і ва ўсіх сферах


Беларусь адкрыта да вяртання да нармальных адносін з усімі краінамі і ва ўсіх сферах, але не ў абмен на нацыянальныя інтарэсы і каштоўнасці. Пра гэта на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў, перадае БелТА.


«Беларусь ніколі не была ініцыятарам абмежавання супрацоўніцтва з ЗША і Еўрапейскім саюзам. У парушэнне ўсіх нормаў міжнароднага права ў дачыненні да нашай краіны ўведзеныя палітычныя, гандлёвыя, фінансавыя і іншыя санкцыі, якія абмяжоўваюць магчымасці развіцця простых людзей. Нягледзячы на беспрэцэдэнтны знешні ціск, Беларусь адкрытая да вяртання да нармальных стасункаў з усімі краінамі і ва ўсіх сферах, але не ў абмен на нашы нацыянальныя інтарэсы і каштоўнасці», — сказаў дыпламат.

Валянцін Рыбакоў канстатаваў, што ў цяперашні час адбываецца глабальная палітычная, сацыяльная і эканамічная трансфармацыя — пераход да шматпалярнага ўладкавання свету.

«Расставацца з прысвоенымі прывілеямі, прыняўшы існуючыя рэаліі, не проста. У барацьбе за захаванне аднапалярнага светапарадку і манаполіі на яго ўладкаванне выкарыстоўваецца ўвесь даступны арсенал палітычных, эканамічных і сілавых інструментаў — санкцыі, распальванне палітычнай, сацыяльнай, этнічнай, рэлігійнай, моўнай і культурнай варожасці, наўмысная дэстабілізацыя сітуацыі з бяспекай у цэлых рэгіёнах», — сказаў Валянцін Рыбакоў.

Ён звярнуў увагу, што аднабаковыя прымусовыя меры супраць больш чым трох дзясяткаў суверэнных дзяржаў, якія прымяняюцца ў парушэнне ўсіх нормаў міжнароднага права, негатыўна адбіваюцца на якасці жыцця больш за траціну чалавецтва. «Санкцыі — сучасная форма неакаланіялізму. Санкцыі фактычна сталі паўсядзённым інструментам Вашынгтона і яго сатэлітаў для аказання ціску на непажаданыя краіны, якія маюць уласнае меркаванне», — адзначыў дыпламат.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.