Вы тут

Петрышэнка: Каля 53 тыс. выпускнікоў будуць здаваць экзамены па-новаму


Каля 53 тыс. выпускнікоў упершыню ў гэтым годзе будуць здаваць экзамены па-новаму. Пра гэта распавёў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка перад пасяджэннем Дзяржкамісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановы адукацыі ў 2023 годзе, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Хутка стартуе ўступная кампанія. Ігар Петрышэнка нагадаў, што ў лютым-сакавіку прайшлі ўніверсітэцкія і рэспубліканскія этапы прадметных алімпіяд. «Каля 2,5 тыс. чалавек прынялі ўдзел ва ўніверсітэцкіх алімпіядах і 820 сталі пераможцамі. Што тычыцца рэспубліканскіх, то яны праходзілі па 18 прадметах і ў рэгіёнах, і ў Мінску. Пераможцамі сталі 680 чалавек. Усе яны атрымалі права на залічэнне ў ВНУ без іспытаў. Асаблівасць гэтага года ў тым, што тыя, хто перамаглі ў абласных этапах прадметных алімпіяд на запатрабаваныя спецыяльнасці (педагагічныя і іншыя) у рэгіянальныя ВНУ таксама паступяць без дадатковых уступных экзаменаў. З 2024 года плануецца распаўсюдзіць практыку правядзення абласных алімпіяд і ў рэгіёнах», — распавёў ён.

Самым адказным перыядам віцэ-прэм’ер назваў цэнтралізаваныя экзамены, якія пройдуць 14 мая па рускай або беларускай мове і 21 мая па прадмеце на выбар выпускніка. «Каля 53 тыс. выпускнікоў упершыню ў гэтым годзе будуць здаваць экзамен па новай схеме. Уся падрыхтоўчая праца ўжо праведзена. Мы правялі ўжо два рэпетыцыйныя тэсціраванні, каб адаптаваць нашых выпускнікоў да асаблівасцяў гэтай выніковай атэстацыі. Для ацэнкі знешніх ведаў будучых абітурыентаў у Беларусі будзе працаваць 144 пункты», — канстатаваў намеснік прэм’ер-міністра.

Наступны этап — цэнтралізаванае тэсціраванне. Яно пройдзе традыцыйна з 14 чэрвеня па 4 ліпеня (рэзервовыя дні — 11, 13 і 15 ліпеня). «Тыя выпускнікі, якія паспяхова прайшлі цэнтралізаваны экзамен будуць здаваць адно тэставанне, а выпускнікі мінулых гадоў — тры ЦТ, так як экзамен яны не здавалі», — растлумачыў Ігар Петрышэнка.

Вельмі важным элементам стала мэтавая падрыхтоўка, якая працягнецца да 12 чэрвеня. «Цяпер ідзе працэс падачы і афармлення заяў і выпускнікамі, і прадпрыемствамі-заказчыкамі кадраў. На сайтах нашых ВНУ з 1 мая будзе размешчана інфармацыя аб колькасці месцаў для мэтавага паступлення ва ўніверсітэты. Абітурыентам трэба будзе толькі здаць вусны або творчы ўступны экзамен. Сёлета плануецца каля 52 тыс. месцаў, з якіх крыху больш за 28 тыс. — бюджэтная аснова, і прыкладна 23 тыс. — платная. Матывацыяй да павелічэння колькасці бюджэтных месцаў стала неабходнасць разгледзець яшчэ больш матываваных рабят, і з улікам узроўню іх ведаў забяспечыць паступленне ў навучальныя ўстановы. Таксама мы плануем прыёмныя кампаніі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы», — сказаў на заканчэнне віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?