Вы тут

Пачалася адпраўка грамадзян Беларусі ў злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл


Пачалася адпраўка грамадзян Рэспублікі Беларусь, прызваных на тэрміновую ваенную службу, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі. 


Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым — маі 2023 года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 19 ад 24 студзеня 2023 года. Выкліку на прызыўныя камісіі падлягае каля 40 тысяч маладых людзей. У войскі плануецца накіраваць каля 10 тысяч чалавек.

Мітынг, прысвечаны адпраўцы новага папаўнення ва Узброеныя Сілы і іншыя воінскія фарміраванні, адбыўся і ў сталічным музейна-паркавым комплексе «Перамога». Звыш ста прызыўнікоў папоўнілі шэрагі Мінскай ваеннай камендатуры, 72-га Аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, сіл спецыяльных аперацый.

Як адзначыў ваенны камісар горада Мінска палкоўнік Аляксей Калыванаў, усяго па выніках мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве са сталіцы будзе накіравана каля 1800 прызыўнікоў. «Для будучых ваеннаслужачых і іх бацькоў гэты дзень застанецца ў памяці надоўга, — заўважыў ваенны камісар. — На гэтай плошчы сабраліся сапраўдныя патрыёты, людзі, якія ў выпадку чаго будуць абараняць нашу краіну».
Цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі адбудзецца 20 мая. 

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.