Вы тут

Са «Звяздой» сапраўды спадручней. Чарговыя вынікі рэкламнай гульні


Цяпер такія тэчкі — грунтоўныя, кардонныя, з дзвюма стужкамі-завязкамі і вялікім надпісам «ДЕЛО» — амаль што не ўбачыш: гэта раней яны многім служылі... І «звяздоўцам» — таксама, адзін з якіх аднойчы ўдала пажартаваў: перад словам «ДЕЛО» дапісаў... «Знайшлі».


У кожным жарце і сапраўды кропля жарту, — усё астатняе праўда. То-бок справа, якую робяць газетчыкі, ім жа часам здаецца не вельмі сур'ёзнай: гэта не хворых лячыць, не хлеб пячы, не дамы будаваць...

Але ж існуе зваротная сувязь: здараюцца сустрэчы з чытачамі, прыходзяць пісьмы-падзякі — за вернасць мове і канкрэтную дапамогу, за інфарматыўнасць і аператыўнасць, за шчыры народны гумар, за своечасовыя парады і рэцэпты, за прызы.

Днямі адбыўся чарговы розыгрыш.

Прас Holt-HT-ІF-010 выйгралі:

  • Шчэрба Аляксей Васілевіч, г. Кобрын Брэсцкай вобласці;
  • Грамыка Раіса Фёдараўна, в. Вялікі Поўсвіж Віцебскай вобласці;
  • Крацік Алена Уладзіміраўна, г. Гомель;
  • Іголка Мікалай Іванавіч, г. п. Зэльва Гродзенскай вобласці;
  • Лойка Вера Аляксандраўна, г. Дзяржынск Мінскай вобласці;
  • Гаўрыш Валерый Мікалаевіч, г. Чавусы Магілёўскай вобласці;
  • Сідарэвіч Людміла Яўгенаўна, г. Мінск.

Суперпрыз — вертыкальны пыласос Deerma DX700S — выйграў

  • Барбашынскі Браніслаў Іванавіч, г. Валожын Мінскай вобласці.

Шчыра віншуем тых, каму пашчасціла! Калі ж не (пакуль што), — калі ласка, не засмучайцеся! Не за гарамі новая падпісная кампанія, падчас якой на старым прывычным месцы (у пятнічных нумарах, на першай старонцы тэлепраграм) зноў будуць друкавацца знаёмыя купоны. І вы, аформіўшы падпіску, не забудзеце іх запоўніць, выразаць і даслаць у рэдакцыю. А там... Удача — яна такая: сёння ўсміхаецца некаму іншаму, заўтра — магчыма, вам. Ну чаму б і не?!


Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Са «Звяздой» спадручней» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

Рэкламная гульня «Са «Звяздой» спадручней» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 15.02.2023 г. (пасведчанне № 4288) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2023 па 30 чэрвеня 2023 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на першы квартал або першае паўгоддзе 2023 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 74 падпісчыкі. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў 8 (017) 271 81 53.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.