Вы тут

Першы год арганічнага земляробства. З чаго пачаць?


Распачынаючы аднаўленне ўрадлівасці глебы з дапамогай арганічнага земляробства, спачатку высвятляюць, як вяліся работы на ўчастку раней.


Фота: pixabay.com

Гэта магло адбывацца ў наступных варыянтах:

  • Традыцыйнае вядзенне агарода без вузкіх градак і без укрыцця глебы. Гэта значыць зямля заставалася «чорнай».
  • Зусім новы ўчастак, дзе расло пустазелле або лугавая трава.
  • Участак, як у другім варыянце, але з розніцай у тым, што ў апошнія гады траву скошвалі і пакідалі на паверхні глебы ў выглядзе мульчы ці
  • сідэрату.

Найлепшы варыянт для пераходу на прыроднае арганічнае земляробства — трэці. Тут, вядома, давядзецца папрацаваць, але галоўнае, што ў такім выпадку глеба ўжо падрыхтавана да экалагічнага садаводства і агародніцтва.

Што важна

  • Пастаянныя градкі

Гэта вузкія градкі, размешчаныя з поўначы на поўдзень, зробленыя на пастаянным месцы раз і назаўжды. Па іх хадзіць нельга, таму прадумваюць сістэму апрацоўкі раслін так, каб ніколі не наступаць на зямлю ў градах.

  • Глебавы падкорм

Робяць падкорм з дапамогай сідэрату і мульчы. З іх дапамогай і пояць глебу. Сідэрат робіць тое зімой і вясной, калі затрымлівае снег на паверхні зямлі. А «кандэнсацыйны» летні паліў дапамагае зрабіць мульча.

Рыхліць варта не глыбей за 5-7 см. Лепш для гэтага скарыстацца пласкарэзам Фокіна.

  • Разнастайнасць культур у адной градцы

Не варта саджаць у адной градзе толькі бульбу, моркву ці памідоры. У арганічным земляробстве важная разнастайнасць відаў раслін на адным участку.

  • Укрыццё глебы на зіму

Зямля не любіць заставацца голай на зіму. Так з яе выветрываюцца карысныя элементы, перагной, вы-
парваецца вільгаць. Таму пасля ўборкі ўраджаю лепш засеяць градку сідэратам.

  • Выкарыстанне эфектыўных мікраарганізмаў

Прэпараты, якія змяшчаюць жывыя мікраарганізмы або іх споры, трапляюць у глебу і раскладаюць арганічныя рэшткі да лёгказасваяльных для каранёў раслін. І ніякіх пестыцыдаў ці мінеральных угнаенняў!

  • Першыя крокі

Спачатку складаюць план, дзе і што будзе расці: сад, агарод і як будуць размяшчацца градкі. Аднак для планавання спатрэбіцца час. А калі ўсё адбываецца ўвосень, лепш адразу засеяць участак сідэратамі, а ўжо потым пачаць планаваць. Сеюць наступныя культуры:

  • рапс азімы;
  • свірэпіца палявая;
  • гарчыца.

Засяваюць або ўвесь участак (каб пазбавіцца ад шкоднікаў), або толькі градкі. Але дзеля таго іх трэба распланаваць.

Пры арганічным земляробстве градкі не капаюць. Толькі пры фарміраванні робяць праходы паміж імі лапатай на штык. Зямлю кідаюць на градку. Затым разраўноўваюць граблямі, рыхляць пласкарэзам і ўсё! Шырыня арганічнай градкі робіцца не больш за 1—1,2 метра.

Градкі паліваюць ЭМ-прэпаратамі для паскарэння раскладання арганікі. Накрываюць участак паперай ці кардонам і пакідаюць на два месяцы. За гэты час дзірван перагніе, у глебу паступяць кісларод і мінеральныя элементы. Пасля таго робяць пасадкі.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.