Вы тут

Да Міжнароднага дня танца на «Беларусь 3» падрыхтавалі тэматычны эфір


Штогод 29 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень танца (Іnternatіonal Dance Day), заснаваны па ініцыятыве Міжнароднага cавета танца ЮНЕСКА ў 1982 годзе. З нагоды такога свята ў эфіры «Беларусь 3» аўдыторыю чакае тэматычны эфір: сустрэчы з выдатнымі асобамі ў любімых праграмах, а таксама магчымасць убачыць майстроў непасрэдна на сцэне ў спектаклях і канцэртах.


У якасці госця праграмы «Камертон» будзе народны артыст Беларусі, харэограф Валянцін Дудкевіч. Ён ужо больш як 35 гадоў кіруе Дзяржаўным акадэмічным ансамблем танца Беларусі. «...На сцэне павінен жыць прадмет мастацтва. Так ці іначай будзе на нейкай нацыянальнай аснове. І гэта залежыць ад чалавека, які тое робіць», — дзеліцца Валянцін Уладзіміравіч. Разам са стваральнікамі праекта тэлегледачы змогуць зазірнуць у закуліссе творчых будняў калектыву, пачуць думкі іх мастацкага кіраўніка і скласці ўласны партрэт яго асобы. З ім здзейснім падарожжа на малую радзіму майстра ў вёску Сядзіч, даведаемся гісторыі і дарагія ўспаміны з дзяцінства, сталення, а таксама што яго натхняе на новыя ідэі, якія пасля ўвасабляюцца ў танцавальным мастацтве. «Танец у рытме сэрца» — так гучыць назва выпуску пра народнага артыста Валянціна Дудкевіча. Убачыць і адчуць яго зможаце падчас прагляду праграмы. Увогуле праект «Камертон» — гэта скарбонка лёсаў і творчых дасягненняў, якую год за годам папаўняюць дзеячы культуры і мастацтва.

Потым пакажуць канцэрт «Танцы народаў свету» ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі (БТРК, 2021 г.). У рэпертуары калектыву дзясяткі нумароў і ў дадзенай праграме кожны разам з удзельнікамі вядомага калектыву можа здзейсніць падарожжа ў самыя розныя краіны свету і пранікнуцца іх культурнымі матывамі праз танец. Тут і сіртакі з Грэцыі, і рускі трапак, і італьянскі танец тарантэла, і многія іншыя, якія ствараюць непаўторную палітру агульнага аповеду.

А ўжо бліжэй да ночы на «Беларусь 3» глядзіце харэаграфічны спектакль «Ад смутку да радасці» ў выкананні Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» (БТРК, 2022 г.). У гэтым эмацыянальна багатым, кранальным харэаграфічным спектаклі з лірыка-драматычнымі нумарамі раскрываецца гісторыя лёсу жанчыны падчас вайны... Аднак не абыдзецца ў ёй і без свята, трыумфу кахання, светлага прадчування надзеі. Таксама як і без найлепшых фальклорных нумароў з залатога фонду ансамбля. Убачыць усё тое хараство, пражыць безліч пачуццяў можна падчас прагляду прыгожай тэатралізаванай праграмы, якую па-майстэрску ўвасабляюць артысты калектыву. Таму абавязкова глядзіце тэлеверсію канцэртнай праграмы ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала.

А ў Міжнародны дзень джаза (Іnternatіonal Jazz Day), які святкуецца 30 красавіка з мэтай павышэння інфармаванасці міжнароднай супольнасці аб ролі джаза як сілы, што садзейнічае міру, адзінству, дыялогу і пашырэнню кантактаў паміж людзьмі. І ў гэты дзень усіх прыхільнікаў такога віду музычнага мастацтва чакае тэлеверсія канцэрта «Магія джаза» ад заслужанага Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга (БТРК, 2021 г.). Салісты беларускай эстрады ў суправаджэнні музыкантаў аркестра выканаюць шэраг вядомых і любімых многімі кампазіцый.

У гэты ж дзень нарадзілася заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамела. Убачыць імянінніцу зможам у праграме «Кадры жыцця». Наталля Уладзіміраўна падзеліцца аповедамі пра сваю сям'ю, жыццё ў мастацтве, людзей, які аказалі важкі ўплыў на яе лёс. «Мне трэба, каб усё было на дзясятку, на сто працэнтаў. А калі мяне не прымалі недзе, то я проста сыходзіла...» — распавядае, аналізуючы свой творчы шлях, Наталля Тамела. Яшчэ больш цікавых успамінаў, гісторый гераіні знойдзем у выпуску праграмы ў нядзелю на «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.