Вы тут

Экспарт турпаслуг у Беларусі за 2022 год склаў $180 млн


Экспарт турыстычных паслуг у Беларусі за 2022 год склаў $180 млн.пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, перадае БелТА.


Фота: pixabay.com

Паводле слоў намесніка міністра спорту і турызму, паток турыстаў у Беларусь павялічваецца. «Летась да нас уехала 4,8 млн замежнікаў, з іх больш за 90% — прадстаўнікі Расіі. Экспарт турыстычных паслуг за 2022 год склаў $180 млн. Акрамя таго, за першы квартал бягучага года лічбы па экспарту павялічваюцца на 130-140% да аналагічнага перыяду 2022 года», — распавёў Алег Андрэйчык.

Ён таксама дадаў, што на 6-7% павялічваецца колькасць турыстаў, якія ўязджаюць у Беларусь па бязвізавым рэжыме з Латвіі, Літвы і Польшчы.

«Усяго ў Беларусі развіваецца больш за 20 відаў турызму, але асноўны — гэта санаторна-курортны адпачынак. Так, з пачатку года загрузка нашых санаторыяў складае больш за 90%. Цяпер у здраўніцах Беларусі адпачывае дзесьці блізу 6 тысяч замежнікаў», — адзначыў намеснік міністра спорту і турызму.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.