Вы тут

У Хойніках прайшла сустрэча энергетыкаў і закладка памятнай алеі


Учора ў Хойніках каля скульптурнай кампазіцыі энергетыкам-ліквідатарам Савецкага Саюза прайшла штогадовая сустрэча-мітынг работнікаў энергасістэмы краіны з мітынгам памяці і закладкай алеі. Палескі горад прымаў энергетыкаў і ветэранаў з усёй Беларусі — амаль двесце чалавек, а таксама прадстаўнікі з Расіі. З прамовамі перад прысутнымі выступілі старшыня Хойніцкага раёнага Савета дэпутатаў Галіна Бондар і старшыня Савета ветэранаў энергасістэмы і электрафікацыі Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пяшкун, які ўручыў беларускім ліквідатарам памятныя медалі. Дарэчы, толькі ў Хойніках праходзяць такія сустрэчы. Гэтым разам было адкрыццё і мемарыяльнага знака «Алеі пакаленняў». Першыя дваццаць дрэў пароды «сумах» будуць красавацца і упрыгожваць малады хойніцкі мікрараён. Дэлегацыі з усіх абласцей усклалі вянкі і жывыя кветкі да манумента, маладыя энергетыкі выпусцілі ў неба белых галубоў. Госці пазнаёміліся з памятнымі і знакавымі мясцінамі горада і раёна, пабылі у музеі Івана Мележа ў Глінішчах, наведалі Палескі дзяржаўны радыяцыйнаэкалагічны запаведнік, усклалі кветкі да «Помніка Смутку» выселеным вёскам раёна і брацкую магілу воінам, якія вызвалялі горад ад нямецкіх акупантаў.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».