Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На першы план могуць выйсці пытанні кар'еры, хаця вам хочацца адпачыць, адправіцца за горад, зладзіць пікнік. Што ж, верагодна, давядзецца думаць аб працы і ў святы. Не выключана, што новыя абставіны могуць прымусіць перарабляць ужо гатовы праект. Пры гэтым вы можаце разлічваць толькі на ўласныя сілы. Зрэшты, праца ў адзіноце прынясе больш вынікаў.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні надыходзіць спрыяльны перыяд, каб штосьці змяніць і паспрабаваць новае. Цяпер не той момант, калі варта плыць толькі па цячэнні. У сераду з'явіцца шанц адчуць смак перамогі на асабістым фронце. Чацвер прынясе цікавае знаёмства. У суботу не атрымаецца дагадзіць усім, затое з агульнага акружэння вы вылучыце насамрэч важных людзей. У нядзелю варта расслабіцца і пажыць у сваё задавальненне.


БЛІЗНЯТЫ. Рэалізаваць удасца нават самыя смелыя планы, якія здаваліся недасяжнымі. Любімы чалавек прыемна здзівіць — арганізуе спатканне мары. На гэтым тыдні значна ўзрасце ваш творчы патэнцыял, жыццёвая энергія, аптымізм, працаздольнасць і інтуіцыя. Ёсць шанц рэзка змяніць жыццё ў лепшы бок. Падобна, ад працы вас будзе адцягваць рамантычны настрой. Добры тыдзень для паходаў у кіно і тэатры, у госці да сяброў.


РАК. Пажадана сувымяраць свае жаданні з магчымасцямі і не абяцаць таго, што не зможаце зрабіць. Гэтыя дні могуць прынесці шмат праблем і непаразуменняў тым, хто не схільны думаць пра наступствы сваіх дзеянняў. Паспрабуйце засяродзіцца на самай галоўнай справе, а не распыляцца на некалькі дробных спраў адначасова. Да выхадных шмат што высветліцца, і вы адчуеце, што поспех блізкі. Надыходзіць новы віток вашага духоўнага развіцця, таму не забывайце пакідаць дастаткова часу для сябе самога.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні атрымлівайце асалоду плывучы па цячэнні, адпачывайце, аддавайцеся пяшчоце і фантазіям. Вы можаце нечакана для сябе апынуцца ў элітарным коле, адкрыць у сабе паэтычны дар ці пачаць маляваць. Толькі не варта слепа давяраць меркаванню іншых людзей, прыслухайцеся лепш да ўласнай інтуіцыі. Чым надзейней будзе ваш тыл, тым больш эфектыўна абяцае быць рэалізацыя задуманага.


ДЗЕВА. Першая палова тыдня дазволіць справіцца са шматлікімі праблемамі. Другая, наадварот, будзе не надта ўдалай. Планы пагражаюць рэзка змяніцца, не выключана, што не ўдасца адправіцца ў падарожжа. Нават традыцыйны пікнік з шашлыком акажацца пад пагрозай. На гэтым тыдні вам як паветра неабходна камфортная атмасфера і клопат блізкіх. А вось ці атрымаеце ўсё гэта, залежыць выключна ад вас.


ШАЛІ. Тыдзень абяцае парадаваць прыемнымі падзеямі. Хаця на працы лепш быць незаўважным і не прыцягваць да сябе ўвагі. Пастарайцеся лішні раз не трапляцца на вочы начальству. У выхадныя добра было б надаць больш часу блізкім. Выбірайцеся ў госці, на канцэрт.


СКАРПІЁН. Калі жадаеце дамагчыся вынікаў, трэба дзейнічаць хоць і мякка, але вельмі настойліва. Не сядзіце склаўшы рукі, зараз вы можаце шмат чаго дасягнуць. Зрэшты, праблемы, якія перашкаджалі вам жыць, вырашацца самі сабой. Займаючыся любімай справай, можаце здабыць згубленую гармонію. Будзьце ўважлівыя да блізкіх, і яны абавязкова адплацяць вам тым жа.


СТРАЛЕЦ. Займіцеся зборам інфармацыі, не саромейцеся кансультавацца ў спецыялістаў. Не хвалюйцеся, калі вашы планы ажыццяўляюцца з дакладнасцю да наадварот. Паспрабуйце выкарыстоўваць сітуацыю, якая склалася, сабе на карысць. Залішняя паглыбленасць у працоўныя праблемы створыць рызыку не заўважыць некаторыя важныя дробязі. Паспрабуйце адпачыць у доўгія выхадныя.


КАЗЯРОГ. Работы будзе шмат, прычым самай разнастайнай, таму адна з важных задач тыдня — рэальна суаднесці магчымасці з аб'ёмам спраў. Трэба навучыцца адстойваць свае інтарэсы. У чацвер можаце азадачыць навакольных канструктыўнымі прапановамі. Больш давярайце сваім адчуванням, яны вас не ашукаюць. Субота — выдатны час для пачатку падарожжа.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні трэба заняцца карэкціроўкай асабістых адносін. Толькі не ўпадайце ў крайнасці, думаючы, што нікому не патрэбныя. Плануйце важныя сустрэчы на сярэдзіну тыдня. Чым больш актыўна будзеце весці перагаворы, тым большага поспеху дасягнеце. Падзеі чацвярга дазволяць набыць каштоўны практычны досвед. Калі вы ў чымсьці будзеце сумнявацца, не саромейцеся задаць пытанне. У выхадныя імкніцеся пазбягаць катэгарычнасці ў выказваннях.


РЫБЫ. Час спрыяльны для кар'еры і вырашэння важных спраў. А вось апатыя і лянота да дабра не давядуць. Пажадана не ўпарціцца і не праяўляць эгаізм, а ўлічваць інтарэсы членаў сям'і. Другая палова тыдня можа запатрабаваць ад вас дыпламатычнасці. У пятніцу магчыма сур'ёзная размова ці буйная сварка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».