Вы тут

Выкарыстанне мясцовага паліва зніжае сабекошт цеплаэнергіі больш чым на 20 %


Пра гэта распавёў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі.


Фота: pixabay.com

Паказчык перавыкананы амаль удвая

Як вядома, стратэгічная задача — стрымліванне росту валавога спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў (ПЭР) і збліжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту Беларусі з сярэднесусветным значэннем гэтага паказчыка. У сферы энергазберажэння прапаноўваецца максімальна магчымае ўключэнне ў паліўны баланс краіны ўласных ПЭР, у тым ліку з аднаўляльных крыніц энергіі. Для выканання пастаўленых задач дзяржаўнай праграмай «Энергазберажэнне» на 2021—2025 гады ўстаноўлены мэтавыя паказчыкі па краіне.

Паводле слоў Віталя Крэцкага, зводны мэтавы паказчык па зніжэнні энергаёмістасці ВУП выкананы па выніках мінулага года і склаў мінус 5,1 % пры заданні мінус 2,7 %. «Асноўны ўплыў на перавыкананне паказчыка па зніжэнні энергаёмістасці ВУП аказалі нізкія тэмпы неэнергетычнага выкарыстання паліва (80 %), памяншэнне эканамічнай актыўнасці, а таксама рэгуляванне дэпартаментам сумарнага спажывання ПЭР (зніжэнне на 5,5 %), што прывяло да зніжэння валавога спажывання ПЭР на 9,6 % да ўзроўню 2021 года», — распавёў кіраўнік дэпартамента.

Эканомія паліўных рэсурсаў склала 577 тысяч тон умоўнага паліва, або 96,2 % ад гадавога задання ў аб'ёме 600 тысяч тон гэтага паліва. Пры гэтым па выніках дзейнасці за 2021—2022 гады рэалізацыя энергаэфектыўных мерапрыемстваў дазволіла дасягнуць эканоміі ПЭР у аб'ёме 1262,8 тысячы тон пры заданні 1150 тыс.

Віталь Крэцкі адзначыў, што эфектыўнасць работы ў нашай краіне па зніжэнні энергаёмістасці ВУП пацвярджаецца данымі Міжнароднага энергетычнага агенцтва. Паводле інфармацыі МЭА, у 2020 годзе фактычны паказчык энэргаёмістасці ВУП Беларусі склаў 0,141 тоны нафтавага эквіваленту на 1 тысячу долараў, у 2000 годзе — 0,311 тоны, гэта значыць, знізіўся ў дачыненні да 2000 года ў 2,2 раза. У гэты ж перыяд аналагічны паказчык сярод прамыслова развітых дзяржаў ЕАЭС, такіх як Расійская Федэрацыя і Казахстан, знізіўся ў 1,5 раза і 1,7 раза адпаведна, у краінах свету — у сярэднім у 1,3 раза.

Энергаёмістасць нашай краіны застаецца вышэйшай за сярэднесусветнае значэнне. У параўнанні з прамыслова развітымі краінамі — членамі ЕАЭС Беларусь займае лідзіруючае становішча, падкрэсліў Віталь Крэцкі.

Пелеты замест дроў

Паводле яго слоў, з пачатку рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» за два апошнія гады ў краіне было ўведзена 29 энергакрыніц на мясцовых відах паліва сумарнай цеплавой магутнасцю 180,7 МВт. Гэта дазволіць забяспечыць павелічэнне штогадовага аб'ёму выкарыстання мясцовых ПЭР на больш чым 55 тысяч тон умоўнага паліва (эквівалентна замяшчэнню 50 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу ў год).

Паводле інфармацыі дырэктара дэпартамента, летась уведзена ў эксплуатацыю 14 энергакрыніц на мясцовых ПЭР (68,8 МВт) з 16 (74,8 МВт), прадугледжаных дзяржпраграмай. У сувязі з познім вылучэннем фінансавання з мясцовага бюджэту не завершаны будаўнічыя работы па энергакрыніцах у Гродзенскай (Дзятлава) і Мінскай абласцях (Клецк).

«Нягледзячы на спыненне Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця фінансавання праектаў у Беларусі, дэпартаментам па энергаэфектыўнасці ініцыіравана прыняцце аблвыканкамамі, заказчыкамі і падрадчыкамі неабходных мер па паскарэнні тэмпаў работ пры будаўніцтве энергакрыніц, якія маюць высокую ступень гатоўнасці, у мэтах асваення крэдытных сродкаў МБРР у максімальна магчымым аб'ёме», — адзначыў кіраўнік дэпартамента.

Віталь Крэцкі падкрэсліў, што ўсе энергакрыніцы, будаўніцтва якіх было пачата летась з улікам гэтых сродкаў, былі дабудаваны. Няма, з ягоных слоў, праблем і з абсталяваннем — усе энергакрыніцы выкарыстоўваюць толькі айчыннае абсталяванне. Кіраўнік адзначыў, што дзякуючы будаўніцтву такіх энергакрыніц сабекошт вытворчасці цеплавой энергіі зніжаецца больш чым на 20 працэнтаў. У Ляхавічах (Брэсцкая вобласць), напрыклад, зніжэнне склала больш чым 40 працэнтаў.

У свой час мы прадавалі вялікія аб'ёмы мясцовага паліва заходнім краінам. Але былі ўведзены санкцыі.

— Сёння, з улікам даручэння кіраўніка дзяржавы і ўрада, дэпартамент энергаэфектыўнасці з Мінлясгасам і іншымі зацікаўленымі ведамствамі вядуць работу па распрацоўцы комплексу мер па павышэнні выкарыстання драўняных пелет. З улікам санкцый мы зможам больш актыўна выкарыстоўваць іх унутры краіны. Асабліва для замены неэфектыўных кацельняў на дровах. Толькі на зніжэнні выдаткаў на аплату працы работнікам, — а аўтаматызаваную кацельню на пелетах абслугоўвае адзін чалавек — мы эканомім 50 % выдаткаў, — адзначыў Віталь Крэцкі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.