Вы тут

«Праверка боегатоўнасці сведчыць, што УС гатовыя адбіць любую агрэсію»


Раптоўная праверка боегатоўнасці аднаго з падраздзяленняў Узброеных Сіл дэманструе, што войскі пры неабходнасці гатовыя адбіць любую агрэсію супраць Беларусі. Пра гэта журналістам заявіў начальнік Генштаба Узброеных Сіл-першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч, паведамляе БелТА.


Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы з 3 красавіка праводзіцца праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл. Яе мэтай з’яўляецца вызначэнне здольнасці арміі выконваць задачы па прызначэнні ва ўмовах складанай абстаноўкі. Падраздзяленні завяршылі этапы баявога зладжвання, ажыццявілі перамяшчэнне ў прызначаныя раёны выканання вучэбна-баявых задач.

«Баявая падрыхтоўка з’яўляецца асноўным складнікам дзейнасці войскаў. На гэта таксама накладваецца напружаная абстаноўка, якая складваецца ля нашых граніц. Мы вымушаныя рэагаваць на недружалюбныя крокі з боку нашых суседзяў, якія праводзяць інтэнсіўныя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі», — сказаў Віктар Гулевіч.

Паводле слоў начальніка Генштаба, Узброеныя Сілы Беларусі падтрымліваюць тонус воінскіх часцей і падраздзяленняў на дастаткова высокім узроўні. «Гэтаму прысвечана праверка, якая праводзіцца па плане Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі на падставе ўказанняў Прэзідэнта. Колькасць складу агульнавайсковага злучэння была прыведзена да штата ваеннага часу — 6 тыс.чалавек. Цяпер мы перайшлі да завяршальнай стадыі праверкі — правядзення брыгаднага тактычнага вучэння пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі», — падкрэсліў Віктар Гулевіч.

Ён адзначыў, што камандзіры ўсіх ступеняў упэўненыя ў гатоўнасці сваіх войскаў да выканання задач. На думку начальніка Генштаба, задума вучэнняў, якая была выпрацаваная камандуючым, вельмі цікавая і шматгранная: «мерапрыемствы праводзяцца ў вялікім маштабе. Для вучэння задзейнічана пяць палігонаў. Адпрацоўка комплексу прымянення разнастайных сіл і сродкаў дае магчымасць выканаць свае задачы ўсім родах войскаў правяраемага злучэння». 

Віктар Гулевіч нагадаў пра вучэнне НАТА «Абаронца Еўропы», а таксама вучэнне «Анаконда», якое пройдзе на тэрыторыі Польшчы. «Мы дэманструем, што пры неабходнасці нашы войскі гатовыя адбіць любую агрэсію, накіраваную супраць Беларусі. Пра гэта сведчыць і задума вучэнняў, згодна з якой вядуцца абарончыя баі на рубяжах і наносіцца максімальнае паражэнне надыходзячаму суперніку», — канстатаваў Віктар Гулевіч.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.