Беларускія артысты ў «Хатыні» прынялі ўдзел у акцыі «1000 дрэў памяці», перадае БелТА.
Падчас рэспубліканскага суботніка кіраўнік дзяржавы прапанаваў неабыякавым да месцаў гістарычнай памяці беларусам унесці свой уклад у добраўпарадкаванне мемарыяльнага комплексу «Хатынь». І першымі на прапанову Аляксандра Лукашэнкі адгукнуліся работнікі культуры, у тым ліку заслужаныя артысты нашай краіны.
У «Хатыні» высадзілі каля 1 тыс. елак. Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны саджанцы дрэў, якія азеляняць «Хатынь». Свой уклад у добраўпарадкаванне свяшчэннага для кожнага беларуса гістарычнага месца ўняслі Аляксандр Саладуха, Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, арт-гурт «Беларусы», а таксама музычныя калектывы Skynet, by City, «Аўра» і многія іншыя.
У акцыі «1000 дрэў для Хатыні» таксама прынялі удзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, Міністэрства культуры, грамадскіх аб’яднанняў.
Фота: БелТА
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.