Вы тут

Вальфовіч: Важна падтрымліваць гатоўнасць усіх сілавых структур


Для забеспячэння нацыянальнай бяспекі важна падтрымліваць гатоўнасць усіх сілавых структур. Аб гэтым на адным з палігонаў Узброеных Сіл журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч​, перадае БелТА.


Па даручэнні кіраўніка дзяржавы з 3 красавіка праводзіцца праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл. Яе мэтай з’яўляецца вызначэнне здольнасці арміі выконваць задачы па назначэнні ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі. Падраздзяленні завяршылі этапы баявога зладжвання, ажыццявілі перамяшчэнне ў назначаныя раёны выканання вучэбна-баявых задач.

Аляксандр Вальфовіч расказаў, для чаго праводзіцца праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл: «Давайце паглядзім, што сёння адбываецца ў свеце. Ваенна-палітычнае абстаноўка бурліць як у свеце, так і вакол Беларусі, падыходзіць да пункта кіпення. І каб гэты пункт кіпення не перайшоў у пункт узрыву, неабходна праводзіць у тым ліку такія мерапрыемствы».

Ён адзначыў, што праект абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, якая сёння абмяркоўваецца на дыялогавых пляцоўках, выклікае ў грамадзян цікавасць. «Людзей хвалююць мір і бяспека. Для таго каб забяспечыць гэта, трэба падтрымліваць баявую гатоўнасць усіх сіл і сродкаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Гэта значыць усіх структур ваеннай арганізацыі дзяржавы. Сёння ўсе гэтыя структуры мы ўтрымліваем у штатах мірнага часу. Мы не можам дазволіць сабе разгарнуць увесь ваенны складнік да штатаў ваеннага часу. Але ваенныя, міліцыя, Камітэт дзяржбяспекі, пагранічнікі, тэрытарыяльная абарона, народнае апалчэнне — гэта ў цэлым больш за 1 млн чалавек, якія са зброяй у руках абароняць краіну ў выпадку неабходнасці», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

На гэты момант ваенны складнік Беларусі ўтрымліваецца ў штатах мірнага часу, мінімальна неабходных для гарантавання бяспекі. «Каб быць упэўненым, што гэта сістэма спрацуе, і праводзяцца такія планавыя і пазапланавыя праверкі. Было прынята рашэнне ў поўным аб’ёме праверыць адно са злучэнняў Узброеных Сіл. Адпрацаваны пытанні прызыву, зняцця тэхнікі з захоўвання, перамяшчэння асабовага складу ў назначаныя раёны. Акрамя таго, быў праведзены шырокі цыкл мерапрыемстваў баявога зладжвання», — адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, у ходзе этапаў праверкі відаць дакладныя і зладжаныя дзеянні супрацоўнікаў і асабовага складу. «Праз некалькі дзён брыгада завершыць выкананне задач і можна будзе правесці гэты аналіз, пасля чаго будзе падыхтаваны даклад кіраўніку дзяржывы», — заявіў Аляксандр Вальфовіч.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.