Вы тут

Маркевіч пра акцыю ў «Хатыні»: Нашы дзеці павінны выносіць з гісторыі правільныя ўрокі


Беларускія артысты першымі адгукнуліся на заклік Прэзідэнта, агучаны падчас рэспубліканскага суботніка, прадоўжыць добраўпарадкаванне мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Разам са сваімі сем’ямі артысты высадзілі елкі на ўсёй тэрыторыі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі ля падножжа скульптуры Непакоранага чалавека.


Міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў, што важнасць такіх праектаў складана пераацаніць:

— У Хатыні асаблівыя ўспаміны, асаблівыя пачуцці, настрой. Часам тут хочацца памаўчаць і пранікнуцца той трагедыяй, якая адбылася на гэтым месцы 80 гадоў таму. Мы, знаходзячыся тут, у чарговы раз узгадваем страшныя падзеі і ў чарговы раз разумеем, што ў фашызму няма чалавечага твару. Гэтая страшная ідэалогія нясе ў сабе толькі разбурэнні, смерць і жах. Таму пацвярджэнне больш за 200 вёсак, якія былі спалены карнікамі і калабарантамі ў гады вайны. Спаленыя вёскі разам з жыхарамі, разам з дзецьмі, старымі, жанчынамі. Такое немагчыма ўявіць. Але гэта было. І сёння мы прыехалі сюды аддаць даніну памяці і павагі нашым людзям, якія прайшлі цяжкімі дарогамі ваеннага ліхалецця і здабылі вялікую перамогу.

Міністр адзначыў важнасць прадстаўленай магчымасці прадстаўнікам культурнай супольнасці ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне «Хатыні»:

— Сёння мы тут са сваімі блізкімі і роднымі людзьмі, са сваімі дзецьмі, каб маладое пакаленне было тут, разумела значнасць тых падзей. Нашы дзеці павінны выносіць з гісторыі правільныя ўрокі і разумець, што толькі савецкі салдат здабыў перамогу для ўсёй сусветнай супольнасці. І ні ў якім разе мы не павінны дапусціць паўтарэння трагедыі на нашай слаўнай беларускай зямлі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.