Акцыю па высадцы дрэў у «Хатыні» падтрымаюць многія беларусы. Пра гэта сказаў журналістам падчас акцыі «1000 дрэў памяці» намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, перадае БелТА.
«Прэзідэнт прапанаваў, і артысты адгукнуліся першымі. Гэта добрая справа, кожны зможа пакінуць свой след на гэтай святой для беларусаў зямлі. Я думаю, што гэтая акцыя паслужыць прыкладам для многіх нашых грамадзян, якія таксама пасадзяць свае дрэвы ў „Хатыні“. Беларусы — спагадлівыя і працавітыя людзі, таму я нават не сумняваюся, што акцыя будзе падтрымана нашымі суайчыннікамі», — сказаў Ігар Луцкі.
На думку намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, дрэвы, якія сёння пасадзілі артысты, паслужаць таму, што многія стануць зноў і зноў вяртацца ў гэтае памятнае месца. «Нездарма кажуць, што кожны чалавек павінен пасадзіць дрэва, і пажадана не адно. Тым больш у такім месцы, як «Хатынь», — падкрэсліў ён.
Падчас рэспубліканскага суботніка кіраўнік дзяржавы прапанаваў неабыякавым да месцаў гістарычнай памяці беларусам унесці свой уклад у добраўпарадкаванне мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Першымі на прапанову Аляксандра Лукашэнкі адгукнуліся работнікі культуры, у тым ліку заслужаныя артысты нашай краіны.
У «Хатыні» артысты, а таксама прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў і грамадскіх аб’яднанняў высадзілі каля 1 тыс. елак. Перад пачаткам работ па добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі ля помніка Непакоранаму чалавеку і ля Вечнага агню. Акрамя таго, удзельнікі наведалі новы Музейны будынак у «Хатыні», дзе для іх былі арганізаваны экскурсіі.
Прэв’ю: БелТА
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.