Вы тут

Ці можна ўжываць кляновы сок? Адказвае ўрач-гігіеніст Алена Смірнова


У нашым рэгіёне традыцыйным дрэўным напоем з'яўляецца бярозавы сок, аднак ёсць здагадка, што кляновы сок па сваёй карысці не саступае бярозаваму і добра засвойваецца. Ці можна ўжываць кляновы сок і ці ёсць у ім карысць?

Пётр Нікіцін, пас. Акцябрскі.


Фота: pixabay.com

Адказвае ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Смірнова:

— Збор кляновага соку не адрозніваецца ад збору бярозавага. Набраканне пупышак служыць сігналам да пачатку збору, а іх распусканне сведчыць аб заканчэнні. Для збору выбіраюць клён удалечыні ад забруджаных месцаў (аўтамагістраляў і прамысловых прадпрыемстваў) з дыяметрам ствала не менш як 20 см і пышнай кронай.

У склад кляновага соку ўваходзяць вада, цукроза, алігацукрыды, мінералы, арганічныя і тлустыя кіслоты, глюкоза, караціноіды, дэкстроза, вітаміны Е, РР, Y, С. Таму кляновы сок карысны пры авітамінозе, ён умацоўвае імунітэт, чысціць крывяносныя сасуды ад таксінаў, зніжае крывяны ціск, спрыяе памяншэнню вязкасці крыві і з'яўляецца прафілактычным сродкам супраць утварэння тромбаў у сасудах, аказвае мачагоннае і жаўцягоннае дзеянне, спрыяе запаволенню працэсаў старэння, паляпшэнню рэгенерацыі тканак, зніжэнню ўзроўню халестэрыну ў крывяной сістэме, нармалізацыі функцыянавання страўнікава-кішачнага тракта, паскарэнню абмену рэчываў, запаволенню развіцця анкалагічных працэсаў і запаленняў, умацаванню касцяной і нервовай тканак.

Нягледзячы на вялікую колькасць станоўчых уласцівасцяў, кляновы сок мае свае супрацьпаказанні. У сувязі з утрыманнем цукру не рэкамендуецца ўжываць яго людзям з цукровым дыябетам. Ён таксама можа выклікаць моцную алергічную рэакцыю. Кляновы сок супрацьпаказаны дзецям да трох гадоў. Старэйшыя дзеці могуць ужываць напой у аб'ёме не больш за 100 мл у дзень.

Кляновы сок мае мачагоннае дзеянне, таму людзям з праблемамі мочавыдзяляльнай сістэмы ён рэкамендуецца ў невялікіх колькасцях.

Памятайце, што тэрмін захоўвання свежага кляновага соку не павінен перавышаць трох дзён, у замарожаным выглядзе ён можа захоўвацца да года.

Самае распаўсюджанае выкарыстанне кляновага соку — перапрацоўка яго ў кляновы сіроп. Для вырабу сіропу ваду выпарваюць з дрэўнай вадкасці, пры гэтым салодкі прадукт гусцее і ператвараецца ў цягучую масу з характэрнымі смакавымі якасцямі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».