Вы тут

Перамога на мове тэатральнага мастацтва


З 29 красавіка да 16 мая ўпершыню праводзіцца Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога». Форум праходзіць у межах мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі. Яго мэта — спрыяць знаёмству гледачоў з найлепшымі спектаклямі патрыятычнай тэматыкі, заахвочваць творчых работнікаў, якія ажыццяўляюць пастаноўкі такога кірунку.


Фота: pixabay.com

Арганізатарамі маштабнага мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Сцэна апошняга і стала пляцоўкай для правядзення фестывалю.

Аднак трэба адзначыць, што паказы спектакляў, якія сёлета прапаноўваюцца гледачам, будуць праходзіць не толькі ў Купалаўскім. Спектаклі мінскіх тэатраў, з ліку фестывальных, аўдыторыя зможа ўбачыць на іх уласных сцэнах. А ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пабачым пастаноўкі гасцей сталіцы. На працягу дзён тэатральнага форуму тут для гледачоў запланаваны паказы найлепшых спектакляў, якія прайшлі адбор рэспубліканскай экспертнай камісіі па тэатральным мастацтве. Сярод заяўленых, напрыклад, «Альпійская балада» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, «Трыбунал» Гродзенскага драмтэатра, «Пасланне з мінулага» Палескага драматычнага тэатра і іншыя. Наведванне кожнай пастаноўкі дазволіць аўдыторыі не толькі адкрыць для сябе кранальныя, хоць і часам жудасныя аповеды часоў Вялікай Айчыннай вайны, але і пражыць непаўторныя эмоцыі разам з акцёрскімі калектывамі.

Яшчэ адна важная акалічнасць, што ў праграме вызначаны як час і дата для наведвання пэўнай пастаноўкі, так і наступнае яе абмеркаванне. Па выніках тэатральнага форуму «Перамога» кожны з заяўленых калектываў атрымае дыплом удзельніка.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.