У мінулым, 2022-м, годзе на пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа прайшоў фестываль дзіцячага чытання «Міхасёвы прыгоды». Традыцыя працягнута і сёлета. Другі па ліку фестываль «Міхасёвы прыгоды» адбудзецца 2 чэрвеня 2023 года.
Поруч з музеем арганізатарамі праекта выступаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска, Выдавецкі дом «Звязда».
У праграме фестывалю — сустрэча з вядомымі і пачынаючымі дзіцячымі пісьменнікамі, аўтограф-сесіі, прэзентацыі кніг, якія толькі што пабачылі свет у розных дзяржаўных выдавецтвах краіны. Да ўвагі наведвальнікаў музея — юных чытачоў і іх бацькоў, настаўнікаў — будзе прадстаўлена тэатральная пастаноўка. Вядомыя кніжныя графікі Беларусі правядуць майстар-класы па маляванні.
— У насычанай праграме свята, — расказвае дырэктар Коласаўскага музея Ірына МАЦЯС, — квэсты, розныя інтэлектуальныя гульні, заснаваныя на веданні класічных твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Будуць і мерапрыемствы ў знак 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, аўтара «Палескіх рабінзонаў», блізкага сябра Якуба Коласа. Мы запрашаем да ўдзелу ў фестывалі «Міхасёвы прыгоды» розныя выдавецтвы, дзіцячых пісьменнікаў, мастакоў, якія працуюць з дзіцячай кнігай. І самае галоўнае — запрашаем юных чытачоў. Абяцаем, што будзе цікава!..
Сяргей ШЫЧКО
Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.
Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.
«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?