Вы тут

Як праходзяць здымкі «Чорнага замка» паводле твора Уладзіміра Караткевіча


Зусім нядаўна па СМІ пранеслася навіна: «Беларусьфільм» пачаў здымаць гістарычны блокбастар па рамане Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». І пакуль праца над праектам яшчэ ў самым разгары, «Звязда» вырашыла наведаць адну са здымачных пляцовак.


Варта адразу адзначыць, што дзеянні рэмейку класікі пад назвай «Чорны замак», па задумцы прадзюсара Глеба Шпрыгава і рэжысёра Кірыла Кузіна, будуць адбывацца адначасова ў дзвюх часавых рэальнасцях: у нашым часе і ў мінулым (1612 г.). Нам давялося патрапіць на сучасны эпізод. Дзеянне адбывалася ў адным з мінскіх рэстаранаў, што знаходзіцца на праспекце Незалежнасці. Заходзім у памяшканне — шмат акцёраў масоўкі за столікамі. Прыглядаемся і – бачым роўна па цэнтры залы галоўнага героя Антона Косміча (акцёр Яўген Шварц). Ён рыхтуецца зрабіць прапанову каханай дзяўчыне Стасі, ролю якой выканае Вераніка Усцімава. Малады чалавек імкнецца эмацыйна пагрузіць сябе ў падзеі маючай адбыцца сцэны, актыўна прагаворвае дыялог з партнёркай.

Галоўны герой Антон Косміч (акцёр Яўген Шварц)

У вобразе галоўнага героя можна было заўважыць вінтажныя рэчы, напрыклад, камізэльку. Па словах мастака па касцюмах Марыі Гарэлай, Антон Косміч — гэта чалавек, які захапляецца антыкварыятам, менавіта таму ў элементах яго касцюма ёсць нейкія антыкварныя рэчы і гэта было вельмі важна падкрэсліць рознымі дэталямі

Акрамя таго, мы задалі Марыі Гарэлай пытанне аб тым, якімі жа наогул будуць касцюмы ў гістарычным блоку, працу над якім здымачная каманда пачне крыху пазней.

Мастак па касцюмах Марыя Гарэлая

— Усе падзеі мінулага — гэта тое, што прыходзіць у галаве галоўнага героя, — каментуе мастак па касцюмах. — Таму ў цэлым атрымліваецца, не гістарычная рэканструкцыя, а фантазійны жанр. Калі мы рыхтавалі гістарычны блок, то выбіралі рэферэнсы, блізкія як да сярэднявечных касцюмаў, так і да фільмаў кшталту «Гульні прастолаў» і «Ведзьмака».

Здымкі фільма плануецца завяршыць да ліпеня гэтага года. У кадры з’явіцца шмат беларускіх помнікаў архітэктуры – такіх, як Мірскі замак, касцёл Святой Веранікі ў вёсцы Селішча і сядзіба Чапскіх у Прылуках.

Вераніка Усцімава ў ролі каханай галоўнага героя Стасі

У пракат «Чорны замак» выйдзе вясной 2024 г.

 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».