Вы тут

Адбылася святочная імпрэза прысвечаная 70-годдзю «Маладосці»


Святочная імпрэза прысвечаная 70-годдзю часопіса «Маладосць» адбылася ў філіяле мінскай бібліятэкі № 3 імя У.Маякоўкага.


Гэта бібліятэка размешчана па суседству з некалькімі школамі і каледжам у густанаселеным раёне сталіцы, таму наведвальнікаў тут заўжды шмат. Але ў гэты дзень сюды сабраліся чытачы асобай катэгорыі. Ад школьнікаў да пенсіянераў — усе яны не толькі аматары прыгожага пісьменства, але і адданыя прыхільнікі часопіса «Маладосць». Адны з іх пазнаёміліся з гэтым выданнем нядаўна, другія –дзесяткі гадоў застаюцца яго чытачамі і падпісчыкамі. Усім цікава было сустрэцца з супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Маладосць» і яго аўтарамі.

Прысутныя даведаліся пра багатую гісторыю выдання ў якога сярод аўтараў мноства вядомых празаікаў і паэтаў. За семдзесят гадоў свайго існавання часопіс неаднойчы змяняў сваю канцэпцыю, фармат, афармленне, але адно засталося нязменным: «Маладосць» заўжды з радасцю сустракае творчую моладзь, аўтараў-пачаткоўцаў, дапамагае ім на абраным творчым шляху.

Менавіта такія пачынаючыя аўтары выступалі ў зале бібліятэкі: гісторык Андрэй Кімбар, аспірант Ягор Жукоўскі, выпускніца журфака Кацярына Назарава, філолаг Паліна Басалыга. Усе яны, нягледзячы на свой малады ўзрост, ужо маюць публікацыі ў часопісе «Маладосць», з’яўляюцца лаўрэатамі шматлікіх айчынных і міжнародных літаратурных конкурсаў.

Дыялог пакаленняў падтрымлівалі сталыя аўтары. Кандыдат сельгаснавук, аўтар мноства навуковых публікацый Генрых Тарасевіч мае пенсійны узрост, але яго ўласныя песні пад гітару прагучалі надзвычайна молада. Напоўненыя вясновай лірыкай вершы Таццяны Цвірко таксама ўзрушылі слухачоў — яе паэтычная творчасць даўно знаёма беларускім чытачам. Некалькі сваіх кніг яна перадала ў падарунак наведвальнікам бібліятэкі.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.