Вы тут

«Паняцце патрыятызму пранізвае кнігу да апошняй старонкі»


Да дня Перамогі ў Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга, якая, несумненна, выкліча цікавасць у чытачоў розных пакаленняў — «Лица Великой Победы». Як няцяжка здагадацца па загалоўку, гэта зварот да гадоў Вялікай Айчыннай вайны, што сталі не толькі гадамі смерці і смутку, але і нябачнага дагэтуль гераізму. Інакш і быць не магло, бо гэта сапраўды ўсенародная вайна. Гісторыкі часта разглядаюць яе як частку Другой сусветнай, што апраўдана. Але праўдзіва і тое, што зыход гэтага супраціўлення нямецкаму фашызму стаў менавіта такім дзякуючы савецкаму народу. У дадзеным выпадку беларускаму, які з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей, што жылі на тэрыторыі нашай краіны, граміў ворага і вызваляў акупаваную зямлю, а шмат хто прадоўжыў баявы шлях, завяршыўшы ў Берліне і іншых заходніх краінах.


Згаданы выдавецкі праект з’явіўся дзякуючы калектыву аўтараў (кіраўнік яго Валерый Семчанка, тэкст Анатоля Матвіенкі і Уладзіміра Тулінава, фота Анатоля Кляшчука і Яўгена Пясецкага). Адкрываецца кніга словам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: «Мы помнім усіх, хто да апошняга патрона стрымліваў ворага на граніцы Брэсцкай крэпасці, пад Мінскам і Магілёвам, хто быў закатаваны ў засценках гестапа, хто згарэў у Хатыні, Дальве і Трасцянцы. Усіх, чыёй крывёй насыпана кожная пядзь нашай белару­скай зямлі. Гора і смерць прынеслі свету гітлераўскія каты. Мільёны жыццяў паклала на алтар Перамогі наша вялікая агульная радзіма — Савецкі Саюз. І восемдзясят мінулых гадоў не суцішылі гэты боль. Гонар і слава пераможцам! Вечная слава загінулым!».

Важнасць гэтага праекта ў «Прадмове» абгрунтоўвае акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя: «Як ні сумна, але і сёння робяцца спробы перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, каб дагадзіць пэўным палітычным сілам, дыскрэдытаваць Вялікую Перамогу савецкага народа, узмацніць напружанасць як ва ўнутрыдзяржаўных, так і ў міжнародных адносінах, абазначыць новыя раздзяляльныя лініі». Дырэктар Мясцовага фонду падтрымкі і арганізацыі Мінскага міжнароднага марафону Валерый Семчанка слушна заўважае: «Патрыётамі не нараджаюцца! Патрыятызм — гэта не проста прыгожыя словы. Гэта павага да сваёй гісторыі і традыцый, духоўных каштоўнасцей нашых народаў, нашай тысячагадовай культуры і ўнікальнага досведу суіснавання некалькіх народаў і моў на тэрыторыі Беларусі».

Паняцце патрыятызму пранізвае кнігу ад першай да апошняй старонкі. Выкарыстаныя фотаілюстрацыі яшчэ больш узмацняюць тэксты, бо бачыш тых, пра каго расказваецца. Аднак бачыш і зверствы немцаў, якія, наводзячы на нашай зямлі «новы парадак», не шкадавалі ні старых. ні малых. Нельга спакойна глядзець на здымкі ахвяр гітлераўцаў, а гэта загінулыя ў канцлагерах, забітыя мірныя людзі. І з радасцю сустракаеш тых, хто вызваляў гарады і вёскі ад фашысцкага прыгнёту.

Фрагмент экспазіцыі, прысвечаны Мікалаю Гастэлу, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

На старонках выдання паўстае літаратурна-мастацкі летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Кожны раздзел пабудаваны так, што з самой назвы відаць, пра што пойдзе гаворка: «Вышэйшыя военачальнікі Вялікай Перамогі», «Пяхота — царыца палёў», «У дымным небе вайны», «Браня моцная, і танкі нашы хуткія», «На сушы і на моры», «Артылерыя — бог вайны»… Матэрыялы невялікія памерам. Інакш і нельга, таму што вялікі ахоп персаналій. Аднак энцыклапедычны падыход у падборцы фактаў, калі ўдзяляецца ўвага найбольш важнаму і, зразумела, выверанаму, дазваляе сказаць шмат. Пачынаючы з двойчы Героя Савецкага Саюза, Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага, першага, прабачце за таўталогію, у першым раздзеле.

Той, хто шмат чытаў пра яго, несумненна, успомніць радкі верша Фелікса Чуева, напісанага ў 1968 годзе, калі хавалі гэтага выдатнага палкаводца і не менш выдатнага чалавека:

В субботу умер маршал Рокоссовский.

Подумать только —

маршал Рокоссовский!

Его-то жизнь могла бы поберечь.

Лежит он в красной, каменной могиле:

Неважно — траура не объявили

Хотя бы на день — не об этом речь.

Он много делал,

и терпел немало,

сражался так,

чтоб меньше был урон,

и прожил, до конца не понимая,

что маршал Рокоссовский —

это он.

А шмат хто пасля нататкі, думаецца, захоча бліжэй пазнаёміцца з яго біяграфіяй, тым больш, як высветлілі некалькі гадоў назад, ён — беларус, нарадзіўся ў Целяханах Пінскага павета, цяперашняга Пружанскага раёна. Аднак сам называў малой радзімай Варшаву ці Вялікія Лукі. Згадванне Целяхан сведчыць аб тым, што адзін са складальнікаў кнігі Анатоль Матвіенка, матэрыялы якога пераважаюць, падышоў да падрыхтоўкі іх творча, не карыстаўся толькі ранейшымі звесткамі, а шукаў і новыя.

Яшчэ адзін факт ляжыць, як кажуць, на паверхні. На жаль, такі, што не радуе. Генерал-лейтэнант Зыгмунт Берлінг, тады падпалкоўнік, быў адным з 13 афіцэраў былога Войска Польскага, якія выказалі жаданне змагацца супраць гітлераўскай Германіі. Ён узачаліў 1-ю Польскую пяхотную дывізію імя Тадэвуша Касцюшкі. Восенню 1944 года разам з Канстанцінам Ракасоўскім яны удзельнікам паўстання. Але на месцы гераічнага дэсанта — звычайная прагулачная зона на набярэжнай, дзе нішто не нагадвае пра мінулае. А напярэдадні 75-годдзя дэсанта вандалы разбілі помнік Берлінгу ў Варшаве. Такая вось “гістарычная памяць”».

І іншыя раздзелы багатыя на фактычны матэрыял: «Партызаны Беларусі», «Беларускае падполле», «Байцы нябачнага фронту», «Чырвоны крыж на рукаве», «Царква ў гады вайны», «Пісьменнікі і артысты на вайне». У кожным з іх лаканічна, але з прыцягненнем асноўных фактаў, расказваецца, што ўнеслі ў Перамогу тыя, пра каго апавядаецца. Аднак асаблівае стаўленне да матэрыялаў «Беларускае падполле».

Героі Савецкага Саюза Марыя Осіпава, Надзея Траян і Алена Мазанік пасля вайны.

Безумоўна, абарона Брэсцкай крэпасці, баі за Магілёў, як і за Мінск, сведчаць аб тым, што вайну, якую навязалі Савецкаму Саюзу нямецкія акупанты, усе сумленныя людзі, а такіх было большасць — сотні, тысячы, мільёны — успрынялі ўсенароднай. Ды першыя баі найбольш адметныя. Жорсткае супраціўленне ворагу аказалі і тыя, хто не толькі па вайсковым абавязку мусіў даваць адпор. Ім у нечым было лепш. Яны паміралі ўпэўненыя, што гітлераўцы будуць разгромлены за некалькі дзён.

У сувязі з гэтым прыгадваецца цудоўнае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава «Самы шчаслівы чалавек». Пагранічнік Аляксей Балаш быў упэўнены, што вайна вось-вось закончыцца і лічыў сябе шчаслівым, што меў дачыненне да разгрому ворагаў. А колькі было такіх Аляксеяў Балашаў! Тое, што з першага дня пачало назірацца ў акупаваных раёнах, сведчыла: на літасць захопнікаў нельга разлічваць. Было відавочна і іншае: перамога будзе нялёгкай і няпростай. Выбар заставаўся адзін: ці знаходжанне ў няволі, ці рабіць усё ад цябе залежнае, каб не скарыцца і нанесці ўрон акупантам.

Пра народнае супраціўленне расказваецца на прыкладзе Мінска. Захар Гала, Ісай Казінец, Уладзімір Амельянюк, Мікалай Кедышка, а таксама Алена Мазанік, Марыя Осіпава, Надзея Траян і некаторыя іншыя з тых, чые імёны таксама на слыху. Несумненна, гэта добра, што яны не абыдзены ўвагай. Інакш уяўленне аб тым, што рабілася ў акупаваным Мінску, найперш для чытача малодшых пакаленняў, было б няпоўным. Але яшчэ лепш, што аповед пачынаецца з тых, пра каго вядома значна менш, чым хацелася б.

Прычына зразумелая: нядоўгім было іх супраціўленне нямецкім варварам, рана яны загінулі. Гэта Марыя Брыскіна, Кірыла Трус, Уладзімір і Вольга Шчарбацэвічы: «Але неўзабаве групу раскрылі, і 26 кастрычніка 1941 года нацысты арганізавалі ў Мінску першае паказальнае пакаранне смерцю. Падпольшчыкі былі павешаны ў розных месцах: у Аляксандраўскім скверы, на Камароўцы, на рагу вуліц Карла Маркса і Камсамольскай і каля прахадной дражджавога завода, на сённяшняй Кастрычніцкай вуліцы». Воблікі трох з іх — Вольгі Шчарбацэвіч, Уладзіміра Шчарбацэвіча і Марыі Брускінай — беларусаў, як ім трэба жыць, каб стаць «дэмакратамі». Ды яшчэ творы літаратараў, якія ім не падабаюцца, забараняюць. На Украіне накінуліся на народнага пісьменніка Беларусі Васілю Быкава. Чаму? Ды таму, што ў зладзеяў шапка гарыць.

Прыхільнікі творчасці Васіля Уладзіміравіча ведаюць, што ён прымаў удзел у Кіраваградскай аперацыі, вызваляў Украіну ад гітлераўцаў. У студзені 1944 года пад Кіраваградам яго параніла ў нагу. Якраз у гэты момант паказаўся нямецкі танк, які Васіль Быкаў падарваў гранатай, але быў прыціснуты шынялём да гусеніцы. Падумалі, што забіты. Дамоў паслалі «пахаронку», а яго «пахавалі» ў брацкай магіле ў сяле Вялікая Севярынаўка. На агульным помніку напісалі прозвішча.

Вядома, што ў Васіля Быкава былі свае рахункі з вайной. Таму яго многія творы напоўнены пафасам асуджэння чалавека ненавісніцкай тэорыі фашызму, а ў аповесці «Сотнікаў» ён вывеў праўдзівы воблік здрадніка. Яшчэ пры савецкай уладзе многім не спадабалася яго нацыянальнасць. Аднойчы выказалі незадавальненне і самому Васілю Уладзіміравічу. Хто быў знаёмы з ім, ведалі яго як чалавека спакойнага. А тут не стрымаўся, «узарваўся». Адказаў нешта накшталт таго: «Што зробіш, такія мы людзі, беларусы. Нават сваіх здраднікаў не стае. То давялося пазычаць». Хіба сённяшнія «фашысты-дэмакраты» могуць такое дараваць!

Пішучы гэты водгук на кнігу «Лица Великой Победы», як чытач заўважыў, што я не толькі аналізаваў яе, але і зрабіў тры адступленні. Гэта тычыцца Васіля Быкава, Фелікса Чуева, апавядання Івана Чыгрынава. Парушэнне жанру рэцэнзіі? Можа паставіцца і так. Аднак так прыемна, калі, чытаючы тую ці ін­шую кнігу, не толькі ўважліва сочыш за яе зместам, але і прыгадваеш і тое, што з’яўляецца як бы ўдакладненнем яго.

Кніга, што з’явілася ў Выдавецкім доме «Звязда», стала знакам удзячнасці тым, хто набліжаў Дзень Вялікай Перамогі. Нам жа, хто жыве, гэта напамінак аб днях, якія савецкі народ прыбліжаў як мог. А нашым нашчадкам пажаданне, каб заўсёды памяталі: у нечым нашы погляды могуць розніцца, аднак нязменна павінна заставацца адно: тое, што збліжае розныя пакаленні, з’яўляецца сувязным звяном паміж учарашнім, сённяшнім і заўтрашнім. Гэта святая памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.

Язэп ЛІТВІНОВІЧ

Фота з кнігі «Лица Великой Победы»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».