Вы тут

Парады бацькам, якія дапамогуць засцерагчы дзяцей ад бытавых траўм


Дапытлівасць дзяцей праяўляецца з самага ранняга ўзросту. І чым старэйшае дзіця, тым больш яно праяўляе цікавасць да ўсяго навокал. Дзякуючы дапытлівасці новая інфармацыя засвойваецца лягчэй і хутчэй. Аднак ёсць і іншы бок медаля. Цікаўнасць можа прывесці да сур’ёзных дзіцячых траўм.


Статыстыка: 80% траўм дзяцей малодшага ўзросту — бытавыя.

Спіс “гарачых кропак”:

Бытавыя прыборы

Увагу маленькіх дзяцей прыцягваюць новыя цацкі і незнаёмыя прадметы. Часам бацькі, не задумваючыся, даюць у рукі малому рэчы, якія не прызначаныя для таго, каб з імі гуляць.

  • Абмяжуйце кантакт дзіцяці з бытавой тэхнікай.
  • Не пакідайце дзіця без нагляду ў пакоі, дзе працуюць бытавая тэхніка або электрычныя прыборы.
  • Увесь час будзьце побач з дзіцем, не пакідайце яго без нагляду.
  • Падумайце, што можа ўяўляць небяспеку ў пакоі, дзе найбольш бавіце час з дзіцем, і прыбярыце гэтыя прадметы.
  • Не дазваляйце гуляць дзіцяці са спартыўнымі снарадамі.

Атручванне

  • Прыбярыце з зоны доступу малога ўсе небяспечныя вадкасці (воцат, атруту, растваральнікі і г. д.).
  • Знаходзячыся ў гасцях, не пакідайце дзіця без нагляду, не спадзявайцеся на іншых; калі вы ўбачылі, што нешта можа быць небяспечным для малога — прыбярыце ў недаступнае для дзіцяці месца.

Апёкі

  • Не стаўце на край стала (пліты) кубкі з гарачай гарбатай, талеркі з супам, рондалі і патэльні, таму што дзіця можа перакуліць гэта на сябе.
  • Калі вы сядзіце за сталом і трымаеце на руках дзіця, будзьце ўдвая асцярожныя, маляня можа пацягнуць на сябе абрус ці схапіць тое, што знаходзіцца ў зоне яго доступу.
  • Дзіця не павінна знаходзіцца блізка ля вогнішча, калі вы адпачываеце на прыродзе.
  • Трымайце дзяцей далей ад гарачай пліты і іншых награвальных прыбораў.
  • Адкручвайце ручкі газавых пліт, каб дзеці не маглі ўключыць газ.
  • Трымайце дзяцей далей ад адкрытага агню, полымя свечкі, камінаў.
  • Хавайце ад дзяцей лёгкаўзгаральныя вадкасці, запалкі, свечкі, запальніцы, бенгальскія агні і іншую піратэхнічную прадукцыю.
  • Прыбярыце з зоны доступу дзіцяці бытавую хімію, парфумерыю, касметыку, медыкаменты, колючыя і рэжучыя прадметы, дробныя прадметы (гузікі, сашчэпкі, манеты).

Падзенне з вокнаў, балконаў

  • Пастаўце на вокны спецыяльныя заглушкі, каб дзіця не магло адкрыць акно;
  • Трымаючы дзіця на руках, не стаўце яго на падаконнік, не прыцягвайце лішні раз увагу дзіцяці да акна;
  • Адсуньце прадметы мэблі ад вокнаў, каб дзіця не магло ўзлезці на падаконнік;
  • Праветрывайце памяшканне тады, калі адпраўляецеся з дзіцем гуляць на вуліцу. Вярнуўшыся дадому, адразу ж зачыняйце вокны.
  • Выкарыстоўвайце здымныя ручкі, спецыяльныя замкі, блакатары вокнаў, балконных дзвярэй.

Вострыя куты

 У памяшканні дзіця атачае вялікая колькасць вострых кутоў: сталы, паліцы, тумбачкі, дзверцы. Змякчыць удар аб кут цвёрдага прадмета дапамогуць спецыяльныя пластыкавыя накладкі. Мацуюцца яны двухбаковым скотчам, зручныя ў выкарыстанні.

Калі біць трывогу, калі дзіця стукнулася галавой?

Неабходна выклікаць хуткую дапамогу, калі пасля падзення і ўдару галавой дзіця траціць прытомнасць, яго ванітуе, пачынаюцца сутаргі.

Па статыстыцы, у дзіцячым узросце падаюць з вышыні каля 40 % дзяцей, але, на шчасце, прырода паклапацілася пра малых і надзяліла іх «запасам трываласці» у выглядзе мяккіх швоў паміж косткамі чэрапа. Таму толькі 1,5 % выпадкаў падзення з вышыні маюць цяжкія наступствы.

Парады для бацькоў:

  • Калі ў вас дзіця дашкольнага ўзросту, глядзіце з ім мультфільмы па бяспецы, чытайце кнігі;
  • Прагаворвайце правілы бяспекі, калі адводзіце ў садок, прыводзьце прыклады, параўноўвайце сітуацыі з жыцця з казачнымі героямі, рабіце разам высновы.
  • Давайце дзіцяці школьнага ўзросту самастойнасць, але разумна кантралюйце яго.
  • Заўсёды нагадвайце дзецям правілы бяспекі перад пачаткам канікулаў, асабліва летніх, бо колькасць траўм менавіта ў гэты перыяд часу павялічваецца.

Асноўнай прычынай дзіцячага траўматызму з’яўляецца адсутнасць неабходнага кантролю з боку бацькоў. Але галоўная задача дарослых — стварыць абсалютную бяспеку, і тым самым пазбавіцца ад любой неапраўданай рызыкі. Развіццё інтарэсаў дзяцей у раннім узросце трэба трымаць пад кантролем.

Перыяд найбольшай рызыкі — да 5-6 гадоў, перыяд, калі малы не разумее наступстваў сваіх учынкаў.

Навучыце дзіця карыстацца тэлефонам, каб пры неабходнасці яно магло патэлефанаваць у службы экстранай дапамогі.

Алена ШАЎЧЭНКА

Фота pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.