Вы тут

У правінцыі Сычуань можна пабачыць бронзавае святое дрэва


У руінах Саньсіндуй у правінцыі Сычуань былі знойдзены восем бронзавых святых дрэў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Бронзавае святое дрэва № 1 з’яўляецца скарбам музея Саньсіндуй. Яго вышыня пасля рэстаўрацыі дасягае 3.96 метраў, гэта самая вялікая з усіх бронзавых культурных рэліквій, знойдзеных да гэтага часу ў Кітаі.

Галінкі бронзавага святога дрэва № 1 маюць розныя формы. Больш за тое, на ім дзевяць пладоў, на кожным з іх — святыя птушкі (птушкі залатога сонца з міфалогіі).

Гэта дрэва таксама адпавядае апісанню пра святое дрэва ў працы «Шаньхайцзінь» (Кніга гор і мораў). Магчыма, менавіта гэты артэфакт увасабляе ў сабе светапогляд старажытных сычуаньцаў.

Калі бронзавае святое дрэва № 1 было ўпершыню раскапана, яно ўяўляла сабой груду пашкоджаных трубчастых прадметаў, іх было вельмі цяжка аднавіць. Рэстаўратар культурных рэліквій Го Ханьчжун сабраў больш чым 200 фрагментаў разам, ён узнавіў выяву святога дрэва праз пяць гадоў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.