Вы тут

Галоўчанка: сапраўдныя героі вайны — працаўнікі тылу, якія сталі лепшым прыкладам для цяперашняга пакалення


Сапраўдныя героі вайны — працаўнікі тылу, чыя праца стала лепшым прыкладам для цяперашняга пакалення. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас урачыстага сходу, прысвечанага Дню Перамогі ў Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


Раман Галоўчанка адзначыў, што Беларусь чарговы раз рыхтуецца сустрэць адно з самых значных дзяржаўных свят — Дзень Перамогі. «Гэта светлая ўрачыстасць з’яўляецца сімвалам нязломнай волі, мужнасці і патрыятызму людзей, якія ў адзіным страі выступілі на абарону Айчыны. За вызваленне ад карычневай чумы беларуская зямля заплаціла мільёнамі жыццяў сваіх лепшых сыноў і дачок. Але ні вялікія пакуты, ні смерць не змаглі зламаць тых, для каго найвышэйшымі каштоўнасцямі сталі свабода і незалежнасць Радзімы», — сказаў ён.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што беларусы заўсёды будуць памятаць, як на палях бітваў прадстаўнікі ўсіх рэспублік Савецкага Саюза даказалі нязломную сілу братэрскага адзінства і згуртаванасці. «Толькі Брэсцкую крэпасць гераічна абаранялі салдаты і афіцэры больш як 30 нацыянальнасцей. Яны пакінулі нам пасланне на цаглінах Белага палаца — «умираем не срамя». Гэты запавет загінулых нікога не пакідае абыякавым. Гэта лепшы ўрок адданасці сваёй Радзіме. Воіны Чырвонай Арміі з гонарам выканалі свой абавязак перад загінулымі і разграмілі бязлітаснага агрэсара», — канстатаваў Раман Галоўчанка.

Неацэнны ўклад партызан і падпольшчыкаў у агульную справу Перамогі. «Небывалае, сапраўды ўсенароднае супраціўленне сустрэлі гітлераўцы ў Беларусі, — сказаў прэм’ер-міністр. — Сапраўдныя героі вайны — працаўнікі тылу, сярод якіх былі і жанчыны, і дзеці. У цяжкую хвіліну яны замянілі ў цэхах мужоў і бацькаў, якія пайшлі на фронт. Іх самаадданая праца — лепшы прыклад для цяперашняга пакалення. Летапіс Перамогі поўны яркіх гераічных старонак, прыкладаў мужнасці і адвагі, патрыятызму і самаахвярнасці. Але, на жаль, для нашай краіны ў ім шмат і бязмежнага гора».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».