Вы тут

У суботу ў Мінску прайшлі спаборніцтвы па кіналагічным спорце


6 мая на трэніровачнай пляцоўцы Jump city прайшлі спаборніцтвы па аджыліці. 


Аджыліці — гэта від кіналагічнага спорту, у якім сабака пераадольвае трасу з розных перашкод. Гаспадар у гэты час бяжыць побач і падае каманды, накіроўваючы свайго чацвераногага сябра. 

Галоўны трэнер Jump city agility club Наталля Лабчэўская тлумачыць: «Аджыліці — цікавы захапляльны спорт, у якім чалавек і сабака становяцца сапраўднай камандай! Наогул гэта выдатны спосаб правесці час цікава, весела, і актыўна. У аснове гэтага віду спорту ляжыць якасна наладжаны кантакт паміж чалавекам і сабакам. Кіраванне жывёлай здзяйсняецца толькі голасам, жэстамі і целам падчас руху. На трасе чалавеку забаронена выкарыстоўваць прысмакі, цацкі, дакранацца да сабакі або перашкод. Толькі голас, толькі жэсты, толькі цела чалавека — па сутнасці, гэта тая мова, якой мы размаўляем са сваім гадаванцам у звычайным жыцці. Сабаку трэба пераадолець трасу з розных снарадаў у пэўнай паслядоўнасці за максімальна кароткі час. Маршруты ніколі не паўтараюцца, паслядоўнасць іспытаў кожны раз розная, і ведае яе толькі суддзя, які рыхтуе трасу перад спаборніцтвамі».

Удзельнікам дазваляецца азнаёміцца з месцам толькі перад пачаткам забегаў, калі траса ўжо падрыхтавана. Пры гэтым даецца ўсяго 5-7 хвілін на вывучэнне трасы. За гэты час удзельнікі праходзяць па ўсёй лакацыі, запамінаючы паслядоўнасць перашкод і выбіраючы найлепшыя траекторыі, па якіх павядуць сабаку. І ўжо затым пачынаюцца забегі.

— Прычына росту папулярнасці аджыліці заключаецца ў яго дэмакратычнасці. Ім займаюцца аматары спорту ад падлеткавага да пенсійнага ўзросту, прычым з сабакамі самых розных парод і памераў, — распавядае ўдзельнік спаборніцтваў Анатоль Мацвіенка. — У адрозненне ад выстаў тут можна заваяваць прызавое месца і з метысам-дварняком, калі ён добра навучаны. Галоўны сакрэт поспеху крыецца ў кантакце чалавека (яго прынята называць хэндлерам) з яго чацвераногім напарнікам. Сам трэніровачны працэс арганізуецца ў гульнявой форме, на пазітыве. Ён дастаўляе задавальненне і чалавеку, і жывёле. Сабакі, заражаючыся жаданнем прайсці дыстанцыю як мага чысцей і хутчэй, шчыра радуюцца поспеху. Прысмакі за старанні – важны, але далёка не адзіны стымул. Я ўвесь час чую, што чацвераногі спартсмен, згледзеўшы зборы на трэніроўку, залівіста брэша, віляе хвастом і любымі даступнымі яму спосабамі выказвае гатоўнасць ехаць на пляцоўку. Роўна гэтак жа паводзіць сябе Картэс, мой баявы напарнік пароды Шэлці. 

Учора спаборнічалі больш за сорак пар удзельнікаў. Пераможцы атрымалі дыпломы, а іх чацвераногія сябры — смачны корм, прадстаўлены спонсарамі турніру.

Дарэчы, Анатоль Мацвіенка і яго напарнік Картэс занялі першае месца пры праходжанні трасы А1 у катэгорыі М.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».