Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы на Краснай плошчы прысутнічаў на парадзе ў гонар 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад пачаткам мерапрыемства яго вітаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Разам з іншымі лідарамі краін СНД і ветэранамі, якія прыбылі ў Маскву, Аляксандр Лукашэнка назіраў за парадам з трыбуны.
У памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны была аб’яўлена хвіліна маўчання.
Па завяршэнні парада лідары краін разам усклалі вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе ля сцен Крамля.
У Маскву таксама прыбылі прэзідэнты Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, прэм’ер-міністр Арменіі.
Фота: БелТА
Расказвае магістр псіхалогіі Наталі Свірыдава.
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?