Вы тут

Больш за 90% беларусаў лічаць ВАВ адной з самых важных падзей у гісторыі краіны


Больш за 90% беларусаў лічаць Вялікую Айчынную вайну адной з самых важных падзей у гісторыі нашай краіны. Такія дадзеныя тэлефоннага сацыялагічнага апытання прывёў БелТА намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Сухоцкі.


Фот: БелТА.

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў з 27 сакавіка па 11 красавіка тэлефоннае апытанне насельніцтва «Грамадская думка аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, гістарычнай памяці». Выбарка — 902 рэспандэнты.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: Ці згодныя вы з тым, што адной з самых важных падзей у гісторыі нашай краіны з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна?

«Згодны» — так адказалі 90,5% апытаных, «Не згодны» — 5%. Не змаглі адказаць — 4,5% рэспандэнтаў.

«Насуперак неаднаразовым спробам падвергнуць рэвізіі гісторыю краіны, цэнтральнае месца ў гістарычнай памяці беларусаў займае Вялікая Айчынная вайна, падзеі якой выклікаюць найбольшую цікавасць. Найважнейшымі падзеямі, звязанымі з Вялікай Айчыннай вайной, у гістарычнай памяці грамадства выступаюць перамога, вызваленне і супраціў (партызанскі і падпольны рух у гады вайны). І дзесяцігоддзямі народная памяць аб тых радасных і трагічных падзеях аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, незалежна ад канфесіі, месца пражывання, узросту, — адзначыў Мікалай Сухоцкі. — Гэта гераічны подзвіг і цяжкія выпрабаванні народа ў перыяд, які будзе заставацца яшчэ доўгія гады адным з найбольш важных у гісторыі Беларусі. А Дзень Перамогі будзе заўсёды асабліва значны для большасці грамадзян, застаючыся галоўным усенародным святам краіны».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».