Вы тут

Качанава: Самае галоўнае пажаданне ў Дзень Перамогі — жыць у міры


Самае галоўнае пажаданне для беларусаў, якія перажылі жахі Вялікай Айчыннай вайны і атрымалі Перамогу, — жыць заўсёды ў мірнай і спакойнай краіне. Пра гэта заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Кажучы пра тое, што асабіста для яе азначае свята 9 Мая на сучасным этапе, яна сказала, што гэта перш за ўсё шчасце, мір і спакой. «Гэта Дзень гонару, радасці за тое, што мы жывем у мірнай і спакойнай краіне. Але разам з тым і горыч ёсць у кожнага, таму што тое, што давялося перажыць людзям, якія жылі ў той час, — страшна нават уявіць», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

«Успамінаючы падзеі той страшнай вайны і тых, хто загінуў, аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай краіны, хто сёння, дзякуй богу, яшчэ з намі, мы разумеем, што мір і спакой — гэта самае важнае, што можа быць для чалавека, — падкрэсліла яна. — Самае галоўнае маё пажаданне і мая мара — каб мы жылі ў спакойным свеце. Не толькі мы, але і тыя, хто ідзе за намі. Каб наша краіна заўсёды была мірнай і спакойнай, каб маладыя пакаленні разумелі, шанавалі гэта і зрабілі ўсё для таго, каб ніколі на нашай зямлі, святой і шматпакутнай, не было такіх страшных падзей, якія давялося перажыць нашаму народу».

Беларусам, паводле яе слоў, выпала шмат выпрабаванняў, але яны вытрымалі, выстаялі. «Паглядзіце, якая цудоўная ў нас краіна! Толькі міру і дабра (жадаю ў гэтае свята. — Зв. БелТА), а нашым людзям — усяго самага добрага і каб мы заўсёды былі адзіныя, каб ніколі больш у нашай краіне не паўтарылася тая страшная, жудасная трагедыя», — сказала старшыня Савета Рэспублікі.

«Нізкі паклон тым, хто абараніў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Мы імі ганарымся, шануем іх. І памяць гэтая захаваецца ў нашых сэрцах назаўсёды», — дадала Наталля Качанава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?