Вы тут

Святочны рэпартаж. Захоўваючы гісторыю, вызначаем далейшы шлях


Беларусы адзначылі 78-ы пераможны май. Святкавалі прыгожа, урачыста, гучна, маштабна — так, як і належыць народу, які ўнёс важкі ўклад у агульную Перамогу, заплаціўшы за сённяшні мірны дзень кожным трэцім сваім жыхаром. Галоўныя ўрачыстасці па традыцыі адбыліся ў эпіцэнтры беларускай сталіцы — на плошчы Перамогі. У цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак у памяць аб нашых суайчынніках, якія не дачакаліся 9 мая 1945 года, узялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі арганізацый і ведамстваў і вядома, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. 


Да пачатку мерапрыемства каля манумента Перамогі карэспандэнты «Звязды» пагутарылі з удзельнікамі ўрачыстасці. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава  падзялілася, што для яе азначае Дзень Перамогі: «Перш за ўсё шчасце, мір і спакой. Гэта дзень гонару, радасці за тое, што мы жывем у мірнай і спакойнай краіне. Але разам з тым і горыч ёсць у кожнага, таму што тое, што прыйшлося перажыць людзям, якія жылі ў той час, — страшна нават уявіць». Па словах спікера верхняй палаты парламента, успамінаючы падзеі той страшнай вайны і тых, хто загінуў, аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай краіны, хто сёння, дзякуй Богу, яшчэ з намі, мы разумеем, што мір і спакой — гэта самае важнае, што можа быць для чалавека. «Самае галоўнае маё пажаданне і мая мара — каб мы жылі ў спакойным свеце, — адзначыла Наталля Качанава. — Не толькі мы, але і тыя, хто ідзе за намі. Каб наша краіна заўсёды была мірнай і спакойнай, каб маладыя пакаленні разумелі, шанавалі гэта і зрабілі ўсё для таго, каб ніколі на нашай зямлі, святой і шматпакутнай, не было такіх страшных падзей, якія прыйшлося перажыць нашаму народу».

Як заўважыў першы сакратар БРСМ Аляксандр Лук’янаў, 9 Мая з’яўляецца найважнейшым святам для некалькіх пакаленняў беларусаў. «Сёння Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі робіць акцэнт на комплекс мерапрыемстваў, звязаных з патрыятычным выхаваннем, — падкрэсліў ён. — Гэта не толькі традыцыйны догляд за памятнымі месцамі, гэта шэсце ў межах праекта „Беларусь памятае!“ з партрэтамі родных і блізкіх, работа ў лічбавай прасторы, тыя самыя бутаньеркі, якія сталі нацыянальным брэндам і сімвалам патрыятычнага настрою нашых людзей».

Для Аляксандра Лук’янава Дзень Перамогі — асаблівае свята. «Я ганаруся сваім дзедам, Барысам Рыгоравічам Лук’янавым, які яшчэ ў 1938 годзе быў прызваны Быхаўскім ваенкаматам, служыў і праходзіў фінскую кампанію, прымаў удзел у абароне Магілёва, быў кулямётчыкам, паранены пад Кёнінгсбергам, але аднавіўся і працягваў службу да 1946 годзе на Далёкім Усходзе, — расказаў першы сакратар ЦК БРСМ. — Дзед вярнуўся ў родную вёску і яшчэ доўгі час працаваў на карысць сельскай гаспадаркі. На жаль, я практычна яго не памятаю: ён сышоў з жыцця, калі мне было тры гады. Але па гісторыях родных і блізкіх ведаю, што дзядуля вельмі рэдка дзяліўся гэтымі трагічнымі момантамі».

На ўрачыстасць каля манумента Перамогі разам са сваёй дачкой прыйшоў і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч. Па словах дэпутата, да свята Дня Перамогі мы сталі адносіцца яшчэ больш сур’ёзна, чым раней. «Мы разумеем, што гэта свята не толькі аб мінулым — аб тым, што трэба памятаць, хоць гэта надзвычай важна, — лічыць парламентарый. — Гэта свята аб будучыні. Сёння мы зноў вядзём барацьбу за права Беларусі быць суверэннай і незалежнай, за права захаваць сваю гісторыю, самім вызначаць свой шлях. У нас хочуць усё гэта забраць, хочуць, каб мы забыліся, што з’яўляемся нашчадкамі герояў-пераможцаў».

І гэта не проста словы: дзед Алега Гайдукевіча быў партызанам. «Мой дзед, Васіль, да 1945 года быў у партызанах, а потым у лясах вёў вайну з бандэраўцамі, — падзяліўся гісторыяй сваёй сям’і дэпутат. — Мне ніхто казкі не раскажа: я ведаю, як бандэраўцы знішчалі нашы вёскі, спальвалі беларусаў, — дзед мне ўсё расказаў. Дзеці нашы нічога гэтага не ведаюць, мы павінны ім данесці ўсю праўду. У Беларусі кожная сям’я — сям’я герояў. Хтосьці працаваў у тыле, хтосьці змагаўся на фронце, хтосьці партызаніў. Нам ёсць кім ганарыцца». 

Як лічыць міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне заўсёды важна гаварыць, прычым не толькі 9 Мая. «Нам здавалася раней, што подзвіг нашых дзедаў, бацькоў непарушны, — перакананы ён. — Аднак як паказвае апошні час, у многіх краінах адбываецца абсалютна па-іншаму». Па словах Дзмітрыя Піневіча, важна, што гэтае вялікае свята беларусы адзначаюць у міры. «Добра, калі і ў будучыні будзе менавіта так», — падкрэсліў міністр аховы здароўя. Дзядуля Дзмітрыя Піневіча загінуў у 1944 годзе. Ён пахаваны ў брацкай магіле ў Магілёўскай вобласці. 

Расказаў міністр і аб укладзе медыцынскіх работнікаў у агульную Перамогу: «У Вялікую Айчынную вайну савецкая медыцына вярнула ў шэрагі 80% параненых. Загінула 85 тысяч медыцынскіх супрацоўнікаў. Мы таксама павінны аб гэтым памятаць».

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Лідзія Волкава, якая з першага па яе апошні дзень аказвала медыцынскую дапамогу параненым, на шчасце, у гэты лік не трапіла. Хоть, як прызнаецца ўдзельніца тых падзей, не раз была на валаску ад смерці. «Увесь час трэба было аказваць дапамогу параненым, — узгадала тыя падзеі ветэран. — Шмат цярпелі людзі... І бамбёжкі, і абстрэлы, і акружэнні — вельмі цяжкая вайна была».

Дзень Перамогі франтавая медсястра сустрэла ў логаве ворага. «8 мая нашу групу падвезлі да Рэйхстага, — расказала Лідзія Кандрацьеўна. — Пад’ехалі туды, абышлі вакол будынка, затым зайшлі ўнутр. Далёка, праўда, не дазволілі. Потым стаім на парозе Рэйхстага, чакаем адпраўлення ў часць. Прыходзіць зампаліт, здымае фуражку і кажа: „Таварышы, Перамога! Віншую!“ Тое, што мы тады адчулі, гэта цяжка перадаць словамі. Вакол усе радаваліся, цалаваліся, абдымаліся, а ў мяне наступіла такая слабасць, я села на прыступку, памацала сябе і падумала — няўжо, скончылася вайна і я жывая».

Людміла Драко сустрэла Перамогу ў Алтайскім краі. Яна — жыхарка блакаднага Ленінграда. Ва ўзросце двух-трох гадоў была эвакуявана ў Навасібірск, прывезена суседкай па хаце ў Дом малюткі. «Я нічога не ведаю пра сваіх бацькоў да гэтай пары, — прызнаецца Людміла Сяргееўна. — Нават не ведаю, як іх звалі. Мне пашанцавала: мяне ўдачырылі ў сакавіку 1945 года. Мой прыёмны бацька — беларус, а прыёмная мама — руская. Так што саюз Беларусі і Расіі — ува мне. Яны мне забяспечылі шчаслівае дзяцінства. Толькі калі я ўстала на ногі, яны мне сказалі, што я з блакаднага Ленінграда». 

Фёдар Фешчанка ўдзельнічаў у беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» і памятае, якім быў Мінск у першы месяц пасля заканчэння вайны. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны расказаў, што прайшоў два фронты: працоўны і сапраўдны. Падлеткам ён разам з бацькамі ў Ніжнім Тагіле на вагонарамонтным заводзе, які з пачаткам акупацыі быў перапрафіляваны ў танкавы завод. «Мы, падлеткі, нават радаваліся, што пачалася вайна, — узгадаў Фёдар Сяргеевіч. — Мы выхоўваліся на фільмах „Чапаеў“, „Браняносец Пацёмкін“, таму нам хацелася паваяваць. Мы так тады разважалі: вось, нарэшце, мы пакажам гэтай нямчуры!»

шчасце чуць іх аповеды аб вайне — такога не раскажуць у фільмах. Яны, галоўныя героі свята, успамінаюць, як здабывалі Перамогу на фронце і ў складзе партызанскіх злучэнняў, змагаліся з ворагам у тыле. Яны, сведкі тых падзей, нікому не дазволяць перапісаць гісторыю, прыніжаць уклад савецкага народа ў Перамогу. 

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?