Вы тут

Галоўчанка: Галоўнае — практычная аддача


Пры ўдзеле Беларусі ў міжнароднай прамысловай выставе «Інапрам» у Екацярынбургу галоўнае — практычная аддача. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе рабочай групы па падрыхтоўцы да гэтай падзеі, перадае БелТА.


Гэта адно з самых важных мерапрыемстваў у навукова-тэхнічнай, прамысловай, інавацыйнай сферах, адзначыў Раман Галоўчанка. «Беларусь упершыню прымае ўдзел у якасці краіны-партнёра. Маштабная экспазіцыя складзе больш за 3 тыс. кв. м. У рамках выставы пройдуць прамысловы форум, кірмаш-фестываль. Сёння мы плануем вызначыцца з нашай генеральнай лініяй, канцэпцыяй удзелу ў „Інапраме“, — адзначыў кіраўнік урада. — Мы павінны не проста паказаць тавар тварам, але і якасна і хутка рэалізаваць задачы, якія мы ставім перад сабой, калі ўдзельнічаем у выставе. Галоўнае — практычная аддача».

Прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Міністэрства прамысловасці як арганізатары экспазіцыі выступілі перад прэм’ер-міністрам з дакладамі і ўнеслі некаторыя прапановы па правядзенні мерапрыемства.

На нарадзе асаблівую ўвагу надалі вырашэнню арганізацыйных пытанняў падрыхтоўкі нацыянальнай экспазіцыі і спадарожных мерапрыемстваў, а таксама былі вызначаны навінкі беларускай прамысловасці, якія будуць прадстаўлены на выставе.

Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў выставе пачынаючы з 2012 года. Нацыянальныя экспазіцыі былі арганізаваны на ёй 5 разоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.