Вы тут

На «Беларусь 1» запусцілі ток-шоу для ўсёй сям'і — «100 пытанняў даросламу»


Белтэлерадыёкампанія запусціла ток-шоу для ўсёй сям'і «100 пытанняў даросламу». У ім сталічныя школьнікі задаюць смелыя, нечаканыя і часам вельмі кранальныя пытанні вядомым палітыкам, медыкам, артыстам, спартсменам.


Шоу «100 пытанняў даросламу» — эксперымент, бо яно не мае загадзя распрацаванага сцэнарыя ці вызначанага кола тэм. Вядучы праекта Уладзімір Богдан знаходзіцца па-за кадрам, а ўдзельнікаў, як і тэлегледачы, бачыць з экранаў і сочыць за выкананнем правілаў. А юныя інтэрв'юеры самі вядуць размову з дарослым. Іх цікавяць прафесійная дзейнасць, асабістае жыццё, дзяцінства, адносіны з бацькамі, планы на будучыню і самыя розныя аспекты жыцця знакамітасцяў. Дзеці таксама могуць папрасіць пракаментаваць падзеі, якія іх хвалююць, альбо паразважаць разам над філасофскімі праблемамі.

Наколькі цікавы атрымаецца выпуск, ці будзе ён карысны і захапляльны, залежыць ад госця, ад яго паводзін і гатоўнасці шчыра адказваць на пытанні, бо дзеці вельмі востра адчуваюць крывадушнасць і фальш. Аднак «правілы гульні» праекта дазваляюць пакідаць без адказу да трох пытанняў, хоць і карыстаюцца такой магчымасцю госці вельмі рэдка, таму што імкнуцца быць з дзецьмі максімальна адкрытымі.

У здымках новага праекта ўжо ўзялі ўдзел старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка, сенатар Дзмітрый Баскаў, палітык Алег Гайдукевіч, заслужаны ўрач Алег Румо, міністр адукацыі Андрэй Іванец, рэктар БДУ Андрэй Кароль, а таксама артысты, у ліку якіх Аляксандр Саладуха, Уладзімір Гасцюхін і іншыя. Імя кожнага з гэтых людзей на слыху, яны часта выступаюць перад публікай, маюць зносіны з журналістамі і з'яўляюцца на экранах тэлевізараў, але ў ток-шоу «100 пытанняў даросламу» мала быць толькі добрым аратарам і ўпэўнена трымацца перад аб'ектывам камеры. Таму што наіўныя, а часам сур'ёзныя пытанні і зацікаўленыя вочы школьнікаў прымусяць знакамітых асоб адысці ад звыклых вобразаў і раскрыцца перад аўдыторыяй па-новаму. Шчырыя эмоцыі, слёзы, эксклюзіўныя гісторыі і адкрыцці чакаюць нас у кожным выпуску. Праект «100 пытанняў даросламу» на тэлеканале «Беларусь 1» выходзіць па панядзелках у 20.00, а ў паўторы яго выпускі будзе магчымасць глядзець па суботах у 15.45.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.