Вы тут

Прамыя інвестыцыі Кітая за мяжой перавысілі 40 мільярдаў долараў


Паводле агляду брытанскай аўдытарска-кансалтынгавай кампаніі Ernst/u0026 Young, прамыя інвестыцыі Кітая за мяжой (ODI) сёлета ў першым квартале склалі 40,47 млрд. долараў — на 18 працэнтаў больш, чым за такі ж час летась, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


У прыватнасці, аб’ём прамых нефінансавых інвестыцый дасягнуў 31,54 млрд. долараў, павялічыўшыся на 17,2 працэнта, а ODI Кітая ў краінах уздоўж «Пояса і шляху» — 5,76 млрд. долараў (рост — 9,5 працэнта).

Найбольшы аб’ём інвестыцый прыпадае на апрацоўчую прамысловасць і транспарціроўку, нерухомасць, будаўніцтва, а таксама сектар тэхналогій, СМІ і тэлекамунікацый, іх доля складае 73 працэнты ад агульнага аб’ёму прамых укладанняў Кітая за мяжой. Упершыню за пяць гадоў апрацоўчая прамысловасць і транспарціроўка занялі першае месца, аб’ём інвестыцый у гэтыя галіны павялічыўся на 87 працэнтаў. Па колькасці гандлёвых здзелак у першую тройку ўваходзяць сектар СМІ і тэлекамунікацый (Technology, Media & Telecom), апрацоўчая прамысловасць і транспарціроўка, а таксама фінансавыя паслугі, на долю якіх прыпадае звыш 60 працэнтаў ад агульнай колькасці здзелак. Азіяцкі рэгіён па-ранейшаму лідзіруе па аб’ёме прамых інвестыцый Кітая і колькасці здзелак — чатыры з дзесяці краін з найбольшым аб’ёмам інвестыцый знаходзяцца ў Азіі, сярод іх — В’етнам, Аман, Японія і Рэспубліка Карэя. Акрамя таго, сума новых кантрактаў, падпісаных Кітаем па замежных праектах, склала 43,1 млрд. долараў, што на 9 працэнтаў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а доля новых кантрактаў, падпісаных з краінамі «Пояса і шляху» ўзрасла на 7,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Тавараабарот склаў 31,6 млрд. долараў, павялічыўшыся на 9,2 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?