Вы тут

Сёння адзначаецца сто гадоў з дня нараджэння беларускага мовазнаўцы Сцяпана Грабчыкава


Аўтар вялікай колькасці слоўнікаў (уключаючы руска-беларускі, беларуска-рускі і арфаграфічны слоўнік беларускай мовы), ветэран Вялікай Айчыннай вайны працаваў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 


Нарадзіўся вучоны і выкладчык 13 мая 1923 года ў вёсцы Логавіна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1941 годзе з адзнакай скончыў школу. Збіраўся паступаць у ВНУ, але далейшым планам перашкодзіла вайна. На фронце Сцяпан Мітрафанавіч — з першых дзён Вялікай Айчыннай. Ваяваў на Варонежскім, Заходнім і 2-м Украінскім франтах. Падчас танкавай бітвы на Арлоўска-Курскай дузе быў цяжка паранены, але ўстаў на ногі — і зноў на фронт. На сваю родную Магілёўшчыну вярнуўся толькі ў сакавіку 1946 года. За баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнамі Славы ΙΙΙ ступені і Айчыннай вайны Ι ступені, медалямі «За перамогу над Германіяй» і «За перамогу над Японіяй». 

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе Сцяпан Грабчыкаў паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1951 годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў выкладчыкам, затым старшым выкладчыкам у Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце (1951 — 1955 гг.), Полацкім педагагічным інстытуце (1956 г.), загадчыкам навучальнай часткі Маладзечанскага інстытута ўдасканалення настаўнікаў (1956 — 1957 гг.). 

На фронце Сцяпан Грабчыкаў правёў з першага па апошні дзень

З сакавіка 1957 года вучоны-мовазнаўца працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве «Народная асвета». У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Слоўнік мовы Дуніна-Марцінкевіча і важнейшыя асаблівасці лексікі пісьменніка», атрымаў вучоную ступень кандыдата філалагічных навук. 

З 1970 года і да заслужанага адпачынку Сцяпан Мітрафанавіч працаваў на кафедры стылістыкі факультэта журналістыкі БДУ. Як узгадваюць калегі і студэнты выдатнага вучонага і выкладчыка, за час працы на журфаку Сцяпан Грабчыкаў стаў легендарнай постацю. Вучоны, патрыёт, інтэлігент, прафесіянал, ён перадаваў будучым журналістам надзвычай каштоўныя веды — вучыў, як адчуваць слова, разбірацца ў яго значэннях і стылістычных адценнях. 

Сярод калег-вядомых вучоных. Злева на права: Сцяпан Грабчыкаў, Рыгор Булацкі, Міхаіл Цікоцкі

З нагоды юбілею навукоўцы на факультэце журналістыкі адбылося памятнае мерапрыемства, на якім прысутнічалі яго сыны-дактары навук. Яны расказалі, якім Сцяпан Грабчыкаў быў бацькам. Падзяліліся сваімі ўспамінамі аб легендарнай постаці і калегі па журфаку, студэнты майстра слова.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.