Вы тут

Спаборніцтвы юных патрыётаў


Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Сталь» МУС прынялі ўдзел у раённым спартыўна-патрыятычным свяце «Нам жыць, служыць і памятаць». Ганаровымі гасцямі сталі кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Сяргей Масляк, яго намеснік Алена Зелянко і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Галіна Лагунова.


Як нагадала начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС Ларыса Палачанская, 2023 год аб’яўлены ў нашай рэспубліцы Годам міру і стваральнай працы. «Кожны павінен памятаць, якой цаной дастаўся мір, — заўважыла яна. — Падлеткам трэба ведаць, што кожная шчаслівая хвіліна нашага жыцця — гэта заслуга нашых дзядоў і прадзедаў, якія па страшным маршруце ішлі да Перамогі. Мы нарадзіліся, калі ўсё было ў мінулым. Перамозе нашай не адзін дзясятак гадоў, але як нам блізка тое, што стала гераічным учынкам у далёкім 1945-м. А мы, сучаснікі, павінны шанаваць і берагчы сваю родную Беларусь і заўсёды стойка стаяць на абароне Айчыны».

На спартыўна-патрыятычным свяце «Нам жыць, служыць і памятаць» сабраліся сапраўдныя патрыёты, удзельнікі ваенна-патрыятычных клубаў Заводскага раёна. Іх галоўная задача — выконваць законы Рэспублікі Беларусь, шанаваць сяброў, быць добрымі, сумленнымі, не баяцца цяжкасцей, смела ісці наперад, працягнуць своечасова руку чалавеку, які мае патрэбу ў дапамозе, быць адданымі Айчыне.

Камандзе ваенна-патрыятычнага клуба Заводскага РУУС «Сталь» была пастаўлена нялёгкая задача: прайсці квэст «Дарога да Перамогі», а таксама прыняць удзел у матчы па футболе сярод ваенна- патрыятычных клубаў. Разам з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх хлопцы і дзяўчаты праходзілі этап за этапам. Падлеткам неабходна было прайсці восем этапаў. На адным з іх, пад назвай «На прывале», неабходна было адгадаць песні ваенных гадоў. На этапе «Сімвалы Перамогі» патрабавалася даць правільныя адказы на пытанні на ваенную тэматыку. Этап «Шыфроўка» — своеасаблівая гульня ў кракадзіла. На этапе «Спецыяльны карэспандэнт» трэба было дакладна паўтарыць карціну на ваенную тэматыку. Этап «Трапны стралок» — спаборніцтвы на траплянне ў цэль. На этапе «Шпіталь» удзельнікі каманды павінны былі правільна аказаць першую дапамогу. На этапе «Сувязісты» неабходна было расшыфраваць рэбус, галаваломку, зашыфраванае слова.На этапе «Паласа перашкод» удзельнікі пераадольвалі перашкоды за пэўныя балы. Усе выдатна справіліся з пастаўленымі задачамі. 

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Заводскага РУУС г. Мінска

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».