Вы тут

«Новы аб’ект у Клімавіцкім раёне надзейная аснова для развіцця рэгіёна»


Падчас наведвання Магілёўскай вобласці Ігар Сергеенка прыняў удзел у адкрыцці перадавога свінагадоўчага рэпрадуктара у Клімавіцкім раёне.


— Знамянальна, што гэта адбылося ў год міра і стваральнай працы, — падкрэсліў ён у сваім выступленні. — Гэта ўклад ў далейшае развіццё рэгіёна, вобласці і краіны. Уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі. Галоўнае, што тут будзе створана парадку 100 працоўных месцаў. Гэты ўнікальны аб’ект пабудаваны з выкарыстаннем сучасных тэхналогій па апошняму слову навукі і тэхнікі. Я перакананы, што, адкрываючы гэты аб’ект і фарміруючы новы калектыў, мы фарміруем і новую старонку ў жыцці Клімавіцкага раёна.

Рэпрадуктар на 3,6 тысячы галоў асноўных свінаматак — адзін з найбольш маштабных інвестыцыйных праектаў Магілёўшчыны, будаўніцтва якога фінансавалася за кошт сродкаў абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў па Указу Прэзідэнта «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці» . Заказчык — Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў, адзін з найбуйнейшых вытворцаў Магілёўшчыны.

— Адкрыццё рэпрадуктара знакавая падзея для Магілёўскай вобласці, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — З 2015 года на тэрыторыі вобласці дзейнічае асаблівы рэжым развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна. За час яго існавання ў яго развіццё было ўкладзена 1,7 мільярда рублёў, адкрыта 290 новых вытворчасцяў, на якіх працаўладкаваныя каля трох тысяч чалавек. Гэта ўсё дзякуючы Прэзідэнту і той праграме, якую ён падтрымаў. 

Адкрыццё аб’екта адбылося як мінімум на паўгода раней запланаванай даты. Свінагадоўчы комплекс ўяўляе сабой некалькі дзесяткаў пабудоў і збудаванняў на плошчы ў 24 гектары ў раёне вёскі Гразівец. Маштаб работ уражвае. Аўтаматызаваная падача кармоў, сістэма адводу сцёкаў, для маладняка прадугледжаны цёплыя падлогі і інфрачырвонае падсвятленне. Магутнасць вытворчасці — 100 тысяч парасят у год. 

— Сімвалічна тое, што рашэнне аб развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна было прынятае кіраўніком дзяржавы менавіта ў Клімавічах, — падкрэсліў дырэктар ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» Васіль Захарэнка. — І вось вынік. Хацелася б падзякаваць кіраўніцтву краіны і Банку развіцця Рэспублікі Беларусь, якія знайшлі механізмы і рэсурсы прафінансаваць праект. Акрамя яго мы стварылі яшчэ адно новае прадпрыемства — «Клімагра», якое займаецца вытворчасцю збожжа і забяспечвае гэты рэпрадуктар кармамі. Гэта адбылося па ініцыятыве і з удзелам губернатара Анатоля Ісачанкі. Прадпрыемства абсталяванае сучаснай тэхнікай і на дадзены момант мы ўжо пасеялі каля трох тысяч зерневых культур. Спадзяюся, што з новага года будзем забяспечваць рэпрадуктар цалкам сваімі кармамі. 

У Клімавічах Ігар Сергеенка пабываў таксама ў аграрным каледжы, які займаецца падрыхтоўкай трактарыстаў, спецыялістаў ветэрынарнай службы, тэхнікаў-механікаў, заатэхнікаў.

— Тут створаны ўсё ўмовы для рэалізацыі вашых здольнасцяў, — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пасля экскурсіі па вучэбнай установе. — Наогул у нашай краіне шмат чаго робіцца для таго, каб малады чалавек мог рэалізавацца. 

Ігар Сергеенка нагадаў моладзі пра падзеі ў свеце, параіў больш асэнсавана ставіцца да той інфармацыі, якая ўкідваецца ў інтэрнэт.

— Гэта робіцца, каб пасеяць недавер да нашей палітыкі, — падкрэсліў ён. — За мяжой таксама сітуацыя не зусім простая. У той жа Польшчы зносяцца помнікі нашым воінам. Ворагі зацягваюць у свае правакацыі маладых людзей. 

Навучэнцаў цікавіла будучае развіццё іх населенага пункта, стварэнне ў Клімавічах перапрацоўчых прадпрыемстваў. Яны пыталіся , як краіна можа быць задзейнічана ў ваенным канфлікце. Ігар Сергеенка паведаміў, што ваяваць на чужой тэрыторыі мы не збіраемся, а вось сваю абараняць будзем. Яшчэ адзін малады хлопец пацікавіўся, чаму ў іншых краінах негатыўна ставяцца да Дня Перамогі. «Каб сцерці памяць пра подзвіг савецкага народа, — патлумачыў кіраўнік Адміністрацыі. — Але гэта немагчыма. Нават там, дзе зносяцца помнікі, людзі неслі кветкі да разбураных пастаментаў». 

Перад паездкай у Клімавіцкі раён Ігар Сергеенка прыняў удзел ў пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама, на якім падводзіліся вынікі бюджэта вобласці за першы квартал. На ім ішла гаворка пра тое, што Магілёўская вобласць адаптавалася да санкцыйнага ціска і выходзіць на траекторыю умеранага аднаўлення, а па некаторых галінах , у першую чаргу аграпрамысловага і будаўнічага комплексаў, нават – на лінію росту. Адбываецца і аднаўленне прамысловасці. Сёння практычна ўсе прадпрыемствы працуюць у звычайных умовах, забяспечваюць для сваіх работнікаў поўную занятасць. Як падкрэслівалася на пасяджэнні, галоўная задача, якая стаіць перад усімі суб’ектамі гаспадарання, — развіваць інвестыцыйную дзейнасць. Гэта датычыцца і мадэрнізацыі існуючых прадпрыемстваў і рэалізацыі новых інвестпраектаў. 

Адкрыццё маштабнага інвестпраекта ў Клімавіцкім раёне добры прыклад таго, пра што казаў Прэзідэнт, — ад кожнага раёна як мінімум адзін інвестпраект. Камітэтам эканомікі Магілёўскага аблвыканкама сфарміраваны цэлы шэраг імпартазамяшчальных, у тым ліку інтэграцыйных з Расійскай Федэрацыяй праектаў, якія плануецца рэалізаваць у Магілёўскай вобласці. На асобым кантролі парадку 86 праектаў, па кожнаму з іх распрацаваныя графікі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Магілёў-Клімавіцкі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».