Вы тут

«Трэба шанаваць дзяржаўныя сімвалы»


Трэба шанаваць дзяржаўныя сімвалы і з ранніх гадоў вучыць гэтаму падрастаючае пакаленне. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня дзяржаўных сцяга, герба і гімна, перадае БелТА.


Ён падкрэсліў, што Беларусь ужо дасягнула многага і ў будучыні ў краіны і яе жыхароў шырокія перспектывы. А напрамкі, па якіх трэба будзе развівацца краіне, зададзены ў Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту. Сімваламі дзяржаўнасці, незалежнасці Беларусі з’яўляюцца сцяг, герб і гімн, пра што трэба абавязкова памятаць кожнаму жыхару краіны, перакананы Ігар Сяргеенка. «Мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх абласных, раённых цэнтрах нашай краіны. Трэба, каб людзі памяталі, шанавалі. І гэта важна ўсведамляць з ранніх гадоў. Я ўпэўнены, што так і адбываецца», — сказаў ён.

«Цудоўнае свята — Дзень нашых дзяржаўных сімвалаў: сцяга, герба і гімна. У гэтых сімвалах адлюстравана наша шматвяковая гісторыя, нашы народныя традыцыі. Яны асабліва ўшанаваныя і ў асяроддзі нашай моладзі, якая толькі фармуецца, і ў больш старэйшага пакалення людзей», — дадаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.