Вы тут

Беларусь мае намер супрацоўнічаць з Уладзімірскай вобласцю ў сельскай гаспадарцы


У Беларусі і Уладзімірскай вобласці вялікі патэнцыял для нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў падчас пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з Уладзімірскай вобласцю Расіі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.


Як адзначыў Аляксандр Чарвякоў, узаемны тавараабарот Беларусі і Уладзімірскай вобласці за 2022-ы дасягнуў шасцігадовага максімуму. «У сферы прамысловасці нашы прадпрыемствы зацікаўлены ў павелічэнні паставак металапрадукцыі, трансфарматараў, камплектуючых. Сваю тэхніку гатовы пастаўляць МАЗ і БЕЛАЗ, забяспечваючы яе якаснае і своечасовае сэрвіснае абслугоўванне. Абмяркоўваецца магчымасць стварэння ў рэгіёне зборачнай вытворчасці трактароў малой магутнасці і камунальнай тэхнікі. Мы зацікаўлены ўдзельнічаць у праектах абнаўлення парку пасажырскай тэхнікі рэгіёну. Прапануем таксама актывізаваць узаемадзеянне ў галіне сельскай гаспадаркі. Перспектыўным напрамкам тут бачыцца пашырэнне наменклатуры і нарошчванне экспарту прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай сыравіны», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, вопыт і кампетэнцыі беларускіх будаўнікоў могуць быць запатрабаваныя пры будаўніцтве і капрамонце школ, сацыяльных аб’ектаў, дарог ва Уладзімірскай вобласці. «Асаблівую значнасць у цяперашніх умовах маюць сумесныя імпартазамяшчальныя праекты ў галіне вытворчасці сродкаў дыягностыкі захворванняў і лекавых прэпаратаў для насельніцтва нашых краін. Неабходна пашырыць двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы медыцыны і аховы здароўя. Усе гэтыя прапановы падмацаваны наяўнымі ў нас магчымасцямі», — падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі паспяховае выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых падчас леташняга пасяджэння рабочай групы. Таксама намечаны канкрэтныя крокі па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве Беларусі і Уладзімірскай вобласці ў 2023 годзе.

Па завяршэнні пасяджэння было падпісана 11 пагадненняў, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва ў розных сферах эканамічнай і гуманітарнай дзейнасці (інвестыцый, падтрымкі прадпрымальніцтва, экспарту, раслінаводства, турызму, культуры і інш.).

Фота: Міністэрства эканомікі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.