Вы тут

Фуцзяньскі музей стане галоўным у Кітаі


Фуцзяньскі музей у горадзе Фучжоў (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Фуцзянь, Усходні Кітай) стане галоўным месцам правядзення мерапрыемстваў у краіне ў рамках Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая. Аб гэтым заявіла Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З 17 па 19 мая ў гэтым музеі пройдуць тэматычныя мерапрыемствы «Музеі, устойлівае развіццё і лепшае жыццё», паведаміў намеснік кіраўніка ўпраўлення Гу Юйцай. Паводле яго слоў, будуць аб’яўлены вынікі штогадовай акцыі, прысвечанай лепшым выставам музеяў па ўсёй краіне за гэты год.

18 мая ў Фуцзяньскім музеі адкрыецца тэматычная выстава, прысвечаная Марскому Шаўковаму шляху. Пры гэтым у іншых музеях правінцыі Фуцзянь адначасова пройдзе шэраг тэматычных выстаў, семінараў, дыялогаў і іншых мерапрыемстваў. Чакаецца, што ў рамках Міжнароднага дня музеяў па ўсім Кітаі будзе арганізавана некалькі тысяч змястоўных і разнастайных мерапрыемстваў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.